Алег Ісідаравіч Мельнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Ісідаравіч Мельнікаў
Дата нараджэння 12 красавіка 1946(1946-04-12)[1] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера матэматыка, педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2006), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1998)
Навуковае званне прафесар (2007)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Алег Ісідаравіч Мельнікаў (нар. 12 красавіка 1946, пас. Брагін, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі матэматык і педагог. Дацэнт, доктар педагагічных навук, кандыдат фізіка-матэматычных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мельнікаў Алег Ісідаравіч нарадзіўся 12 красавіка ў пасёлку Брагін Гомельскай вобласці. 1960—1965 — студэнт Магілёўскага машынабудаўнічага тэхнікума. 1966—1970 — студэнт матэматычнага факультэта БДУ. 1970—1973 — стажор-даследчык механіка-матэматычнага факультэта БДУ. 1973—1976 — навучанне ў аспірантуры Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. 1977 — кандыдат фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці дыскрэтная матэматыка і матэматычная логіка. (Дысертацыя: «Некаторыя пытанні тэорыі раскладаў», абаронена 27.05.1977 ў ІМ АН Беларусі). 2006 — доктар педагагічных навук па спецыяльнасці тэорыя і методыка навучання і выхавання (матэматыка). (Дысертацыя: «Змест і методыка навучання дыскрэтнай матэматыцы ў сістэме сярэдняй і вышэйшай і сярэдняй адукацыі», абаронена 19.04.2006 ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М. Танка). З 1986 года-дацэнт, з 2007 — прафесар кафедры ўраўненняў матэматычнай кібернетыкі механіка-матэматычнага факультэта (зараз Кафедра матэматычнай кібернетыкі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя цікаўнасці:

  • тэорыя графаў
  • навучанне дыскрэтнай матэматыцы ў сярэдняй і вышэйшай школах

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі:

  1. Лекцыі па тэорыі графаў. М.: Навука, 1990. 384 с. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  2. Lectures on Graph Theory. Manncheim / Vena / Zurich, B. I. Wissenschaftsferlfg, 1994, 364 p. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  3. Graph Theory in Exercises. Dordrecht, «Cluver Acad. Vathematics», 1998, 284 p. (Сумесна з Емелічавым В. А., Звяровічам І. Э., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  4. Інфарматыка. Метады алгарытмізацыі: Вучэб. дапаможнік для 10-11 кл. агульнаадукац. школы. Мінск: Нар. асвета, 2000. – 221c. (Сумесна з Котавым В. М.)
  5. Нязнайка ў краіне графаў. Мінск: Беларус. навука, 2000. – 96 с.
  6. Займальныя задачы па тэорыі графаў. Мінск: ТетраСістэмс, 2001. – 144 с.
  7. Вышэйшая матэматыка на базе Mathcad. Мінск: Міжнар. ін-т працоўных і сац. адносін, 2003. – 272 с. (Сумесна Чарняком А. А., Новікавым В. А., А. В. Кузняцовым)
  8. Матэматыка для эканамістаў на базе Mathcad. СПб.: БХВ-Пецярбург, 2003. – 485 с. (Сумесна з Чарняком А. А., Новікавым В. А., А. В. Кузняцовым)
  9. Матэматыка. Эксперымент. дапаможнік для вучняў 11 класа: у 2 частках. Ч. 1. Мінск: Народная асвета, 2004. – 176 с. (Сумесна з Васілеўскім А. В., Гуцановічам С. А., Лаўрыновіч К. В.)
  10. Матэматыка. Эксперымент. дапаможнік для вучняў 11 класа: у 2 частках. Ч. 2. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2006. – 136 с. (Сумесна з Васілеўскім А. В., Гуцановічам С. А., Лаўрыновіч К. В.)
  11. Нязнайка ў краіне графаў. Выд. 2, выпраўл. і дапоўн. М.: КомКнига, 2006. 160 с.
  12. Навучанне дыскрэтнай матэматыцы. М.: Камкніга, 2007, 224 с.
  13. Тэорыя графаў у займальных задачах. М.: Либракам, 2008, с. 232
  14. Лекцыі па тэорыі графаў. Выд. 2. Масква, «Либракам», 2009, 392 с. (Сумесна з Емелічавым В. А., Сарванавым В. І., Р. І. Тышкевіч)
  15. Элементы дыскрэтнай матэматыкі ў займальных прыкладах і задачах. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2008, 80 с. (Сумесна з Гуцановічам С. А.)
  16. Матэматычнае мадэляванне з ужываннем сістэмы Maple. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009 г., 86 с. (Сумесна з Марозавым А. А.)
  17. Мадэляванне аптымізацыйных задач у сістэме Maple. Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2010, 88 с. (Сумесна з Марозавым А. А.)
  18. Teorha de grafos en problemas recreativos resueltos. –(на ісп. мове). M.: URSS, 2011. – 222 pр

Артыкулы:

  • Ўласцівасці аптымальных раскладаў задачы Белмана-Джонсана для двух станкоў. «Весці АН БССР», сер. фіз-мат навук. 1976. № 3. С. 19 – 25.
  • Ўстойлівасць аптымальнага раскладу задачы Белмана-Джонсана. «Весці АН БССР», сер. фіз-мат навук. 1976. №6. С. 99 – 101.
  • Параметрычная задача тэорыі раскладаў. «Кібернетыка». 1979. №3. С. 53 – 57. (Сумесна з Шафранскім Я. М.)
  • Аб графах і ступенных паслядоўнасцях: кананічнае раскладанне. «Кібернетыка». 1981. №6. С. 5 – 8. (Сумесна з Котавым В. М., Р. І. Тышкевіч)
  • Алгарытм распазнання палярнасці графа з абмежаванымі параметрамі. «Весці АН БССР», сер. фіз-мат навук. 1985. №6. С. 50 – 54. (Сумесна з Кожычам П. П.)
  • Саслабленая ўмова Хелі і планарнасць гіперграфаў. «Весці АН БССР», сер. фіз-мат навук. 1988. №3. С. 12 – 15. (Сумесна з А. Г. Левіным)
  • Распазнаванне рэбраных гиперграфаў ад гиперграфаў з прадпісанымі ўласцівасцямі. «Весці АН Беларусі», сер. фіз-мат навук. 1996. №2. С. 101 – 105. (Сумесна з Р. І. Тышкевіч, Мяцельскім Ю. М.)
  • Дрэвападобная рэалізацыі гіперграфаў. «Даклады АН Беларусі», 1996, т. 40, № 4, С. 15 – 18. (Сумесна з Юцкевічам В. Ю.) '
  • Транзітыўнае замыканне орграфа. «Весці АН Беларусі», сер. фіз-мат навук. 1996. №3. С. 87 – 88. (Сумесна з Радчук А. А., Радчуком В. Я.)
  • Рэалізацыя гіперграфаў дрэвамі мінімальнага дыяметра. «Дыскрэтная матэматыка», 1997, т. 9, вып. 2, с. 91 – 98.
  • Realization of hypergraphs by trees of minimal diameter. Discrete mathematics and application, 1997, vol. 7, №3, р. 279 – 287.
  • Тэорыя графаў як складовай элемент зместу школьнай матэматычнай адукацыі. «Матэматыка: праблемы выкладання».– 1999. – №1. – С. 35 – 45.
  • Метадалагічныя аспекты навучання студэнтаў ацэнкам камбінаторных алгарытмаў. «Інфарматызацыя адукацыі». – 1999. – №2. – С. 51 – 62
  • Суадносіны дыскрэтных матэматычных мадэляў і рэальнай рэчаіснасці. «Весн. Магілёўс. дзярж. ун-та». – 1999. – № 2-3. – С. 84 – 88.
  • Cutpoints of Realization of a Hypergraph. «Rutcor Research Report». – Dec. 1999. – P. 1 – 9. (Сумесна з Левіным, Ю. Г.)
  • Выкарыстанне графавых задач для развіцця кемлівасці школьнікаў. «Матэматыка: праблемы выкладання». – 2001. – № 3. – С. 79 – 90.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Мельников Олег Исидорович // https://www.biografija.ru/biography/melnikov-oleg-isidorovich.htm