Алена Аляксееўна Шуляк
Алена Аляксееўна Шуляк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Олена Олексіївна Шуляк | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 студзеня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | бізнесмен, палітык | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | прадпрымальнік і палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алена Аляксееўна Шуляк (укр.: Олена Олексіївна Шуляк; нар. 24 студзеня 1976, Кіеў) — украінскі прадпрымальнік, палітык. Народны дэпутат Украіны IX склікання. Старшыня партыі «Слуга народа» з 15 лістапада 2021 года. З 15 лістапада 2019 года — прадстаўнік Кабінета Міністраў у Вярхоўнай Радзе Украіны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла з адзнакай Нацыянальны Транспартны Універсітэт (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне ў будаўніцтве»)[1], Міжнародны інстытут менеджменту (атрымала ступень МВА), КНУ імя Тараса Шаўчэнкі (спецыяльнасць «Псіхалогія»)[2].
Мае сертыфікат аўдытара з 1999 года. З 2000 па 2006 год працавала дырэктарам дэпартамента аўдыту і аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ФПГ «Midland Group» ва Украіне. З 2005 па 2007 год была членам Назіральнага савета ЗАТ «Экспрэс-банк». З 2007 па 2014 год займала пасаду генеральнага дырэктара кампаніі «Midland Development Ukraine»[3].
З 2014 па 2015 год узначальвала Назіральны савет Украінскай будаўнічай супольнасці. У кастрычніку 2017 года стала сузаснавальнікам ТАА «Кріейтор». З 1999 па 2000 год і з 2018 года-кіраўнік і ўладальніца аўдытарскай фірмы «Стандарт»[3].
Віцэ-прэзідэнт па фінансах украінскага філіяла міжнароднай арганізацыі «Young Presidents’ Organization»[3].
Член праўлення і кіраўнік сектара «будаўніцтва» у ГА «Офіс эфектыўнага рэгулявання» (BRDO), каардынатар ініцыятывы «Кадравы рэзерв»[3].
Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Дэмакратычны альянс», № 5 у спісе[2]{. У красавіку 2015 года яна была кандыдатам на пасаду кіраўніка Дзяржаўнай фіскальнай службы[4].
З’яўляецца членам праўлення грамадска-палітычнага руху «Людзі важныя».
Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, № 13 у спісе[5]. На час выбараў: генеральны дырэктар ТАА «Мідланд Дэвелапмент Украіна», беспартыйная. Пражывае ў Кіеве[6].
Намеснік старшыні дэпутацкай фракцыі партыі «Слуга народа»[7]. Намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва[8].
15 лістапада 2021 года ўзначаліла партыю «Слуга народа»[9].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2021) — за значны асабісты ўклад у дзяржаўнае будаўніцтва, умацаванне абароназдольнасці, сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё ўкраінскай дзяржавы, шматгадовую добрасумленную працу, важныя працоўныя дасягненні, а таксама ў сувязі з 30-гадовай гадавінай незалежнасці Украіны[10].
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Замужам, выхоўвае дачку Дар’ю[11]. Муж — Аляксандр Аляксандравіч Шуляк, заснавальнік і кіраўнік юрыдычнай фірмы «Энжыай Груп».
Зноскі
- ↑ Досье: Шуляк Елена Алексеевна | КиївВлада
- ↑ а б Шуляк Олена Олексіївна (укр.). Чесно . Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ а б в г Шуляк Елена Алексеевна . Слово и Дело . Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Минфин обнародовал список кандидатов на должность нового главы Фискальной службы . Сегодня. Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Партия "Слуга народа" обновила список кандидатов . РБК-Украина. Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Відомості про кандидата в народні депутати України . ЦИК Украины. Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Разумков назвал фамилии председателей фракций . Depo.ua. Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Рада утвердила руководство и состав комитетов (список членов) . КиевВласть. Праверана 7 декабря 2019.
- ↑ Партию "Слуга народа" возглавила нардепка Шуляк . pravda.com.ua.
- ↑ Указ Президента України від 23 серпня 2021 року № 406/2021 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Дня Незалежності України»
- ↑ Шуляк Елена Алексеевна . Левый берег. Праверана 8 декабря 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Алена Шуляк ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Шуляк Олена Олексіївна(недаступная спасылка). Верховна Рада України. Архівавана з першакрыніцы 1 березня 2022. Праверана 7 грудня 2019.
- Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Члены партыі «Слуга народа»
- Выпускнікі Нацыянальнага транспартнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
- Асобы
- Карыстальнікі Facebook
- Жанчыны-палітыкі Украіны
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны IX склікання
- Палітыкі XXI стагоддзя
- Прадпрымальнікі Украіны
- Прадпрымальнікі паводле алфавіта