Міжнародная арганізацыя
Міжнародная арганізацыя — аб'яднанне міжурадавага ці няўрадавага характару, створанае на аснове пагадненняў для дасягнення пэўных мэтаў. Не кожная міжнародная арганізацыя мае свой статут (напрыклад, ААН мае статут, а АБСЕ, з прычыны спецыфікі дзейнасці, не). Міжнародныя арганізацыі дзеляцца на міжнародныя міжурадавыя арганізацыі і міжнародныя няўрадавыя (недзяржаўныя, грамадскія) арганізацыі.
Міжнародныя міжурадавыя арганізацыі — аб'яднанні дзяржаў ці дзяржаўных інстытуцый, створаныя на аснове міжнароднай дамовы між дзяржавамі ці іх упаўнаважанымі інстытуцыямі.
Міжнародныя няўрадавыя (недзяржаўныя, грамадскія) арганізацыі — аб'яднанні, членамі якіх (на аснове сумеснай дзейнасці для аховы інтарэсаў і дасягнення ўстаўных мэтаў у грамадзянскіх, палітычных, культурных, сацыяльных і эканамічных сферах) з'яўляюцца суб'екты з розных краін і зарэгістраваныя ў дзяржаве, заканадаўства якога дазваляе замежным фізічным ці юрыдычным асобам ствараць грамадскія арганізацыі і быць абраным у склад кіруючага органа такой арганізацыі. Прастора (тэрыторыя) дзейнасці такіх арганізацый вызначаецца Статутам арганізацыі. Міжнародныя грамадскія арганізацыі надзелены міжнароднай правасуб'ектнасцю ў той ступені, у якой такая правасуб'ектнасць вызначана той ці іншай міжнароднай дамовай, напрыклад, правам абскарджання парушэнняў норм Еўрапейскай канвенцыі аб ахове правоў чалавека і асноўных свабод ці Еўрапейскай сацыяльнай хартыі.
Заканадаўства не кожнай краіны дазваляе стварэнне міжнароднай арганізацыі ў прамым разуменні сутнасці міжнароднай арганізацыі. У Латвіі, напрыклад, згодна з артыкулам 5 закона аб грамадскіх арганізацыях (лат.) , палова членаў праўлення арганізацыі мусіць быць складзена выключна з асоб, месца жыхарства якіх зарэгістравана ў Латвійскай Рэспубліцы. Пераадолець такі бар'ер дазваляе рэгістрацыя арганізацыі ў іншай краіне і заснаванне ў Латвіі прадстаўніцтва арганізацыі. Такім чынам, паколькі міжнародная арганізацыя знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Латвіі, латвійскі суд ужо не правамоцны вынесці рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі: такое рашэнне можа быць вынесена толькі судом краіны, у юрысдыкцыі якой знаходзіцца арганізацыя. Выбар такой формы дзейнасці (калі арганізацыя зарэгістраваная ў адной краіне, а дзейнічае ў іншых), дазваляе міжнароднай грамадскай арганізацыі захаваць сваю правасуб'ектнасць нават у выпадку магчымага канфлікту з нацыянальнымі ўладамі той ці іншай краіны.
Змест |
Міжнародныя арганізацыі постсавецкай прасторы [правіць]
Міжнародныя аб'яднанні, якія былі створаны пад эгідай краін, быўшых у саставе СССР [правіць]
Дадзеныя на 01.01.2010. Прочырк (-) азначае немагчымасць удзелу краіны ў дадзеным міжурадавым аб'яднанні праз прычыны, якія не залежаць ад яе волі (геаграфічныя, палітычныя і г.д.). Шматкроп'е (...) азначае патэнцыяльную магчымасць для краіны членства ў гэтым аб'яднанні. Скарачэнне Наз. гаворыць пра статус назіральніка ў арганізацыі. Скарачэнне А.с. азначае асаблівы статус краіны ў арганізацыі, а пасля абазначэння дадзены тлумачэнні.
| Міжнароднае аб'яднанне | Рас. |
Арм. |
Грз. |
Азб. |
Укр. |
Мал. |
Бел. |
Эст. |
Лат. |
Літ. |
Каз. |
Кір. |
Тад. |
Узб. |
Тур. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Еўразійская эканамічная супольнасць (ЕўрАзЭС) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Садружнасць дэмакратычнага выбару (СДВ) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арганізацыя за дэмакратыю і эканамічнае развіццё – ГУАМ (ГУАМ) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Балтыйская асамблея |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Саюзная Дзяржава |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
¹ Украіна не ратыфікавала Статут СНД, таму, дэ-юрэ — яна не з'яўляецца краінай-членам СНД, але адносіцца да краін-заснавальніц і краін-удзельніц Садружнасці.
² На казанскім саміце СНД, які адбыўся 26 жзніўня 2005 года, Туркменістан заявіў аб сваім удзеле ў якасці «асацыяванага члена».
Міжнародныя аб'яднанні, створаныя пад эгідай краін Еўропы [правіць]
Дадзеныя на 01.01.2010. Прочырк (-) азначае немагчымасць удзелу краіны ў дадзеным міжурадавым аб'яднанні праз прычыны, якія не залежаць ад яе волі (геаграфічныя, палітычныя і г.д.). Шматкроп'е (...) азначае патэнцыяльную магчымасць для краіны членства ў гэтым аб'яднанні. Скарачэнне Наз. гаворыць пра статус назіральніка ў арганізацыі.
| Міжнароднае аб'яднанне | Рас. |
Арм. |
Грз. |
Азб. |
Укр. |
Мал. |
Бел. |
Эст. |
Лат. |
Літ. |
Каз. |
Кір. |
Тад. |
Узб. |
Тур. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі – Інтэрпол |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Зона еўрапейскай вышэйшай адукацыі (Балонскі працэс) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Савет Еўропы |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Еўрапейскі саюз (ЕС) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арганізацыя чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Савет дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ) |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Савет міністраў паўночных краін |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Арктычны савет |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
| Савет Баранцава/Еўраарктычнага рэгіёна |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Гл. таксама [правіць]