Алесь Зарамбюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Зарамбюк
Дата нараджэння 5 ліпеня 1982(1982-07-05) (41 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

Алесь Зарамбюк (нар. 5 ліпеня 1982, г. Масты) — беларускі грамадскі актывіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 ліпеня 1982 года ў Мастах. Скончыў музычную школу[1].

У 2003—2007 гадах дэпутат Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў. Пасля ўдзелу ў мясцовых выбарах КДБ завёў на яго крымінальную справу[2].

У 2010 годзе выехаў спачатку ва Украіну, а адтуль пераехаў у Польшчу. У 2012 годзе ўзначаліў новаствораны «Беларускі дом у Варшаве»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае сына Якуба[1].

Зноскі

  1. а б Алесь Зарэмбюк . Радыё Свабода (1 красавіка 2010). Праверана 25 сакавіка 2024.
  2. а б На кіраўніка «Беларускага дома ў Варшаве» завялі ў Беларусі тры крымінальныя справы . Наша Ніва (21 чэрвеня 2023). Праверана 25 сакавіка 2024.
  3. Рада БНР узнагародзіла розных дзеячоў за заслугі перад беларускім народам . Рацыя (25 сакавіка 2024). Праверана 25 сакавіка 2024.