Мастоўскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мастоўскі раён
Герб
BIA Mosty COA.jpg
Сцяг
Flag of Masty.gif
Краіна

Беларусь

Уваходзіць у

Гродзенская вобласць

Адміністрацыйны цэнтр

Масты

Афіцыйныя мовы

Родная мова: беларуская 80,85 %, руская 17,34 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,06 %, руская 36,67 %[1]

Насельніцтва (2009)

33 883 чал,[1] (8-е месца)

Шчыльнасць

25,26 чал./км² (7-е месца)

Нацыянальны склад

беларусы — 74,74 %,
палякі — 18,69 %,
рускія — 5,14 %,
іншыя — 1,43 %[1]

Плошча

1 342.04[2] км²
(12-е месца)

Мастоўскі раён на карце

Афіцыйны сайт
Каардынаты: 53°24′ пн. ш. 24°32′ у. д. / 53.4° пн. ш. 24.533333° у. д. (G) (O) (Я)

Мастоўскі раёнраён у складзе Гродзенскай вобласці.

Мастоўскі раён знаходзіцца на захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, ліквідаваны 25 снежня 1962 года, адноўлены 6 студзеня 1965 года. Плошча раёна - 1,3 тыс. кв.км.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф - раўнінны, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80 %) 120 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт - 167 метраў (за 2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозніца).

Карысныя выкапні: мел, гліны і суглінкі, торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня -5,1 градуса па шкале Цэльсія, ліпеня 18 градусаў па шкале Цэльсія. Ападкаў выпадае 540 мм у год. Вегетацыйны перыяд - 198 сутак.

Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Шчара з Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёна пракладзены меліярацыйныя каналы Нацква, Ланцавічы, Міклашоўскі. Лясы хваёвыя, яловыя, чорнаальховыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, займаюць 33 % тэрыторыі раёна.

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлавіны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленні старажытных адкладаў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскае і Пескаўскае агаленні азёрных і рачных адкладаў. Зоны адпачынку - Масты, Воўпа, Скідзель.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна - 40,9 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 45%. Сярэдняя шчыльнасць - 31 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна - горад Масты. У складзе раёна 154 сельскія населеныя пункты, 14 сельсаветаў.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча сельгасугоддзяў 68,4 тыс. га, з іх асушаных 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасць, металаапрацоўка (рамонтны завод у в. Пескі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, ГЭС каля вёскі Пацавічы.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Ліда - Масты - Ваўкавыск і Гродна - Масты, аўтадарогі Шчучын - Масты - Ваўкавыск, Масты - Слонім, Масты - Гродна.

Адукацыя і культура[правіць | правіць зыходнік]

У раёне ёсць 19 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковыя, 1 музычная, 23 дашкольныя ўстановы, 32 клубы, 37 бібліятэк, 6 бальніц, 5 амбулаторый, 22 фельчарска-акушэрскія пункты. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, мастоўскі музей "Лёс і чалавек".

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурныя помнікі:

  • касцёл Ганны (1782) у вёсцы Лунна,
  • Троіцкі касцёл (1740) у вёсцы Струбніца,
  • роў Яна і Цэцыліі ля в. Багатырэвічы, менавіта ў гэтых мясцінах разгортвалася дзеянне рамана Элізы Ажэшка "Над Нёманам"

Выдатныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі