Аль-Карауін
| Універсітэт Аль-Карауін 'جامعة القرويين Jāma`at al-Qarawīīn |
|
| Арыгінальная назва: |
'جامعة القرويين |
|---|---|
| Заснаваны: | |
| Рэктар: | |
| Размяшчэнне: | |
| Юрыдычны адрас: |
B.P : 2509 — FES |
| Site officiel | |
Універсітэт Аль-Карауін (або ал-Карауійін араб. جامعة القرويين, фр. Université Al-Karaouine) — універсітэт у горадзе Фес (Марока). Заснаваны ў 859 годзе, з'яўляецца адным з духоўных і адукацыйных цэнтраў ісламскага свету. Складальнікамі Кнігі рэкордаў Гінеса прызнаецца «найстарэйшай у свеце пастаянна дзеючай вышэйшай навучальнай установай». Са сцен універсітэта выйшаў шэраг навукоўцаў, філосафаў і багасловаў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё мусульманскай і сусветнай культуры.
Гісторыя [правіць]
У 859 годзе на сродкі купецкай сям'і аль-Фіхры ў Фесе была заснавана мячэць, імкліва пераўтвораная ў цэнтр духоўнай адукацыі. Дзякуючы заступніцтву мараканскіх султанаў універсітэт пастаянна пашыраўся, ахопліваючы ўсе новыя вобласці ведаў. Акрамя багаслоўя вывучаліся таксама граматыка, рыторыка, логіка, медыцына, матэматыка, астраномія, хімія, гісторыя, геаграфія і музыка. У Сярэднія стагоддзі Аль-Карауін адыграў вялікую ролю ў развіцці культурных сувязяў хрысціянскай Еўропы і мусульманскага Усходу. З універсітэтам былі звязаны такія навукоўцы і філосафы, як Ібн Арабі, Ібн Хальдун, Аль-Ідрысі, Майманід, Леў Афрыканскі. І ў Аль-Карауін вывучаў матэматыку Сільвестр II папа рымскі.
Спасылкі [правіць]
Зноскі
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |