Аляксандр Аляксандравіч Абадоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Абадоўскі
Дата нараджэння 22 лістапада 1952(1952-11-22) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінааператар
IMDb ID 0007634

Алякса́ндр Алякса́ндравіч Абадо́ўскі (нар. 22 лістапада 1952, г. Гродна) — беларускі кінааператар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1982 годзе Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве. З 1982 года на кінастудыі «Беларусьфільм».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Зняў мастацкія фільмы «Л. С.» (1987), «На чыгунцы» (1988), «Круглянскі мост» (1989), «Зязюліны дзеці» (1991), «Дзякуй Богу, не ў Амерыцы…» (1992), «Душа мая, Марыя» (1933), «Батанічны сад» (1997), «Армія выратавання» (1999), «Бальная сукенка» (2003), «Вам — заданне!» (2004), «Радзіма ці смерць» (2007), тэлефільмы «Белае адзенне» (1992), з А. Калашнікавым і С. Мілешкіным), «Рыфмуецца з каханнем…» (2007), тэлесерыялы Тры талеры (2005) і Цень самурая (2008). Сярод дакументальных фільмаў у «Белвідэацэнтры» — «Аляксандр Кішчанка. Гульні генія» (1995), «Мір на зямлі волатаў» (1997), «Ліза», «Іван Ахрэмчык у часе», «Сафія Полацкая» (усе 1998), «Дзяржаўны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча» (2002) і інш.; у творчым аб'яднанні «Летапіс» — «Тэма для пакаяння» (1990) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]