Аляксандр Васілевіч Фурсенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Васілевіч Фурсенка
Дата нараджэння 18 студзеня 1903(1903-01-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 1975(1975-09-30) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Vasily Fursenko[d]
Маці Margarita Gerke[d]
Дзеці Aleksandr Aleksandrovich Fursenko[d]
Род дзейнасці палеантолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна

Аляксандр Васілевіч Фурсе́нка (18 студзеня 1903, Сімферопаль, Украіна — 30 верасня 1975) — беларускі палеантолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1950), доктар геолага-мінералагічных навук (1963), прафесар (1937).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1924). У 1930—1941 і 1944—1951 гг. старшы навуковы супрацоўнік, начальнік сектара, лабараторыі Усесаюзнага геолагаразведачнага інстытута, адначасова з 1926 г. на выкладчыцкай працы ў Ленінградскім педагагічным інстытуце і ўніверсітэце. З 1951 г. загадчык лабараторыі Інстытута геалагічных навук АН БССР, адначасова прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1964—1975 гг. загадчык лабараторыі Інстытута геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення АН СССР.

Аўтар прац па мікропалеанталогіі і стратыграфіі, у прыватнасці па біястратыграфічнаму расчляненню тоўшчаў асадкавых горных парод і ўдакладненню становішча нафтавых світ у геалагічных разрэзах розных раёнаў СССР. Даследаваў пытанні палеанталогіі выкапняў прасцейшых з падкласа форамініфер. Правёў палеанталагічныя вывучэнні даантрапагенавых парод у Беларусі, удзельнічаў у складанні геалагічных карт тэрыторыі рэспублікі.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Фораминиферы верхнего эоцеона Белоруссии и их стратиграфическое значение (совм. с К. Б. Фурсенко) // Палеонтология и стратиграфия БССР. Минск, 1961. Сб.3.
  • Введение в изучение фораминифер. Новосибирск: Наука, 1978.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]