Аляксандр Віктаравіч Грыгарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Віктаравіч Грыгарэнка
Сцяг Старшыня Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта
верасень 2020 — кастрычнік 2022
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Раман Аляксандравіч Галоўчанка
Папярэднік Іван Анатолевіч Навуменка
Пераемнік Сяргей Барысавіч Ярэц
Сцяг Старшыня Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта
2008 — 2017
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Сяргеевіч Сідорскі
Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч
Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў

Нараджэнне 1975[1]
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Аляксандр Віктаравіч Грыгарэнка (нар. 1975, Воўчая Гара, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Жлобінскага раённага выканаўчага камітэта (2020—2022).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў галоўным аграномам саўгаса «Дземяхі» Рэчыцкага раёна.

З 2003]] па 2008 гады працаваў дырэктарам РСУП «Дземяхі», першым намеснікам старшыні-начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жлобінскага райвыканкама. У 2008—2017 гадах узначальваў Буда-Кашалёўскі райвыканкам. У 2018 годзе прызначаны дырэктарам філіяла ЗАТ «Амкадор-спэцыяльная паслуга»—«Амкадор-Гомель»[3]. У верасні 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Жлобінскага райвыканкама, на якой заставаўся да кастрычніка 2022 года.

Зноскі