Аляксандр Маккуін
Лі Аляксандар Маккуін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся лепшым брытанскім мадэльерам года.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і таксіста. Аляксандр пачаў кар'еру у фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 г. запусціў сваю лінію моднага адзення.
11 лютага 2010 г. быў знойдзены у сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася у выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.
[правіць] Кар'ера
Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля ягоных наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі у Модны дом Givenchy на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў Givenchy і далучыўся да Gucci Group, каб распрацоўваць сваю асабістую марку — Alexander McQueen.
Брэнд Alexander McQueen, які належыць Gucci Group с 2004 году 30 % сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.
[правіць] Музы
- Журналістка Ізабэла Блоў
- Актрыса Сара Джэсіка Паркер
- Спявачка Ледзі Гага
[правіць] Цытаты
- Я буду шчаслівы толькі тады, калі перастану займацца модай, а перастану я гэтым займацца толькі тады, калі буду шчаслівы.
- Калі я пачаў ладзіць свае шоў, я імкнуўся паказаць журналістам тое, што яны як раз зусім не хацелі бачыць: голад, кроў, галечу. Глядзіш на ўсю гэтую «фэшн-тусоўку» у іх дарагіх прыкідах і цёмных акулярах і разумееш, што яны ніякага паняцця не маюць аб тым, што адбываецца ў свеце. Іх інтарэсы абмяжоўваюцца рамкамі моды. Я трачу грошы на свае шоу для таго, каб паказаць гэтым людзям іншую бок жыцця. Няхай яны адчуваюць нянавісць і агіду — мяне гэта цалкам задавальняе. Буду ведаць, што хоць нейкія пачуцці ў іх абудзіў.
