Аляксандр Мак-Куін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандэр Мак-Куін у 2009 годзе

Лі Аляксандэр Мак-Куін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся лепшым брытанскім мадэльерам года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып дызайнерскага дома Alexander McQueen

Нарадзіўся ў сям'і таксіста. Аляксандр пачаў кар'еру ў фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў Св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 г. запусціў сваю лінію моднага адзення.

11 лютага 2010 г. быў знойдзены ў сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася ў выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля яго наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі ў Модны дом Givenchy на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў Givenchy і далучыўся да Gucci Group, каб распрацоўваць сваю асабістую марку — Alexander McQueen.

Брэнд Alexander McQueen, які належыць Gucci Group с 2004 года 30% сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.

Музы[правіць | правіць зыходнік]

Цытаты[правіць | правіць зыходнік]

  • Я буду шчаслівы толькі тады, калі перастану займацца модай, а перастану я гэтым займацца толькі тады, калі буду шчаслівы.
  • Калі я пачаў ладзіць свае шоў, я імкнуўся паказаць журналістам тое, што яны як раз зусім не хацелі бачыць: голад, кроў, галечу. Глядзіш на ўсю гэтую «фэшн-тусоўку» у іх дарагіх прыкідах і цёмных акулярах і разумееш, што яны ніякага паняцця не маюць аб тым, што адбываецца ў свеце. Іх інтарэсы абмяжоўваюцца рамкамі моды. Я трачу грошы на свае шоу для таго, каб паказаць гэтым людзям іншую бок жыцця. Няхай яны адчуваюць нянавісць і агіду — мяне гэта цалкам задавальняе. Буду ведаць, што хоць нейкія пачуцці ў іх абудзіў.