Аляксандр Мікалаевіч Казека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Казека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1958(1958-08-04) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»

Аляксандр Мікалаевіч Казека (4 жніўня 1958, в. Новы Юзін, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 жніўня 1958 г. у вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. У 1970 г. сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве[1].

Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва[1].

Член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, член яго Праўлення і Прэзідыума, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення[2]. Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці[2].

Член грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», член Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру»[1].

Член рэдакцыйнага савета часопіса «Белая вежа» Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненне»[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»[1], медалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі[2].

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» 2018 г. у намінацыі «Літаратурная дзейнасць»[2].

За шматгадовую плённую дзейнасць і прапаганду духоўных каштоўнасцей у літаратурнай творчасці імя Аляксандра Мікалаевіча Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 года[2].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Души моей родник» (Магілёў, 2005)
  • «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008)
  • «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008)
  • «Час сяўбы» (Магілёў, 2009)
  • «Медуніца» (Магілёў, 2012)
  • «Перекрестки судеб» (Мінск, 2014)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2017)
  • «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019)
  • «Песня роднай зямлі» (Мінск, 2020)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2020)

Зноскі

  1. а б в г д Казека Аляксандр Мікалаевіч (04.08.1958)
  2. а б в г д е Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.