Аляксандр Мікалаевіч Сапега
| Спартыўныя ўзнагароды | ||
|---|---|---|
| Валейбол | ||
| Кубак свету | ||
| Золата | Японія 1981 | |
| Чэмпіянаты Еўропы | ||
| Золата | Балгарыя 1981 | |
| Золата | ГДР 1983 | |
Аляксандр Мікалаевіч Сапега (1958, Гродна — 1990, пад Смаленскам) — беларускі і савецкі валейбаліст, гулец зборнай СССР (1981-1984). Пераможца розыгрышу Кубка свету 1981, двухразовы чэмпіён Еўропы, васьміразовы чэмпіён СССР. Нападаючы. Майстар спорту міжнароднага класа (1979).
Выступаў за каманду ЦСКА (1977-1985). 8-кратны чэмпіён СССР (1977-1983, 1985), бронзавы прызёр чэмпіянату СССР 1984, трохразовы ўладальнік Кубка СССР (1980, 1982, 1984), трохразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў ЕКВ (1977, 1982, 1983). У складзе зборнай Масквы чэмпіён (1979) і срэбны прызёр (1983) Спартакіяды народаў СССР.
У зборнай СССР у афіцыйных спаборніцтвах выступаў у 1981-1984 гадах. У яе складзе: пераможца розыгрышу Кубка свету 1981, двухразовы чэмпіён Еўропы (1981, 1983), пераможца турніру "Дружба-84".
Аляксандр Сапега загінуў у 1990 годзе пад Смаленскам ад рук бандытаў.
Імя Аляксандра Сапегі носіць спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ў Гродна.
[правіць] Крыніца
- Волейбол: Энциклопедия / Сост. В. Л. Свиридов, О. С. Чехов. — Томск: Компания «Янсон», 2001.