Аляксей Аляксандравіч Вакуліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Вакуліч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Вакуліч
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1998(1998-06-24)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 179 см
Вага 65 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Арсенал
Нумар 34
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Івацэвічы
0000—2015 Беларусь Нёман (Гродна)
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2016—2017 Беларусь Мінск 1 (0)
2018 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 12 (0)
2018 Беларусь Баранавічы 12 (3)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 40 (6)
2020—2021 Расія Велес (Масква) 28 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 9 (0)
2022—2023 Беларусь Дынама (Мінск) 45 (0)
2024— Расія Арсенал (Тула)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2018

Аляксей Вакуліч (нар. 24 чэрвеня 1998, Івацэвічы) — беларускі футбаліст, абаронца расйіскага клуба «Арсенал» з Тулы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ горада Івацэвічы, у юнацкім узросце трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 года малады паўабаронца перайшоў у «Мінск»[3], дзе таксама стаў у асноўным выступаць за дубль. 23 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Гарадзеі» (2:1), таксама згуляў за асноўную каманду «Мінска» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 года гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «гараджан», выступаў выключна за дубль.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова[4] і пачаў сезон 2018 у складзе «Энергетыка-БДУ»[5]. У жніўні 2018 года перабраўся ў «Баранавічы»[6].

У снежні 2018 года папоўніў склад «Смалявічаў»[7]. Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020 годзе заставаўся асноўным іграком смалявічцаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб[8].

У жніўні 2020 года папоўніў склад расійскага клуба «Велес»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць пагадненне з футбалістам[10], і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[11]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. 7 кастрычніка 2021 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню, у выніку «Рух» саступіў лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў (пазней скарочана да 4 матчаў) і больш не з’яўляўся на полі ў сезоне 2021.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[12]. Замацаваўся ў стартаавым складзе дынамаўцаў, толькі восенню стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[13].

У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал»[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2016 года выступаў за юніёрскую зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман Беларусь 12 0
2016 Д1 Мінск Беларусь 1 0
2017 дубль Мінск Беларусь 19 2
2018 (1) Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 12 0
2018 (2) Д2 Баранавічы Беларусь 12 3
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 27 3
2020 (1) Д1 Смалявічы Беларусь 13 3
2020/21 Д2 Велес Расія 28 0
2021 (2) Д1 Рух Беларусь 9 0
2022 Д1 Дынама Беларусь 24 0
2023 Д1 Дынама Беларусь 21 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksey Vakulich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/vakulich-aleksei
  3. Вакулич подписал контракт с «Минском» (руск.). by.tribuna.com.
  4. Лухтанов, Завадский на просмотре в «Смолевичах», Карп, Вакулич покинули команду (руск.). by.tribuna.com.
  5. 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (руск.)(недаступная спасылка). football.by (5 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2019.
  6. Нулевая ничья. Чем закончилась встреча ФК «Барановичи» со «Слонимом-2017» (руск.). intex-press.by (12 жніўня 2018).
  7. Бразевич остался у руля "Смолевичей". Клуб подписал Барсукова и Вакулича (руск.). football.by (21 снежня 2018). Праверана 18 студзеня 2024.
  8. Ращеня и еще 4 игрока покинули «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  9. Вакулич сменил "Смолевичи" на российский "Велес" (руск.). football.by (8 жніўня 2020). Праверана 18 студзеня 2024.
  10. "Велес" не стал продлевать контракт с Вакуличем (руск.). football.by (13 чэрвеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  11. "Рух" объявил о подписании контракта с Вакуличем (руск.). football.by (18 чэрвеня 2021). Праверана 18 студзеня 2024.
  12. Алексей Вакулич будет выступать за минское "Динамо" (руск.). football.by (10 сакавіка 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  13. Бегунов и Вакулич продлили контракты с минским "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 18 студзеня 2024.
  14. Не только Бахар. Тульский "Арсенал" представил двух новичков из минского "Динамо" (руск.). football.by (15 снежня 2023). Праверана 18 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]