Аляксей Юр’евіч Герман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Юр’евіч Герман
руск.: Алексей Юрьевич Герман
Дата нараджэння 20 ліпеня 1938(1938-07-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 2013(2013-02-21)[1] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Юрый Паўлавіч Герман[d]
Жонка Svetlana Karmalita[d]
Дзеці Aleksei Alekseivich German[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст
Прэміі
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Народны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых

Ніка[d] (1999)

Tsarskoselskaya Art Award[d] (2003)

Ніка[d] (2015)

IMDb ID 0314516

Аляксей Юр’евіч (Георгіевіч) Ге́рман (руск.: Алексе́й Ю́рьевич (Гео́ргиевич) Ге́рман; 20 ліпеня 1938 — 21 лютага 2013) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і кінаакцёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Герман нарадзіўся 20 ліпеня 1938 года ў Ленінградзе. Сын пісьменніка Юрыя (Георгія) Германа і Таццяны Аляксандраўны Рытэнберг.

У 1960 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМіК) (майстэрня Рыгора Козінцава, кіраўнік курса Аляксандр Музіль).

Працаваў у Смаленскім драматычным тэатры, затым, у 1961—1964 гадах, — у Ленінградскім Вялікім драматычным тэатры з Георгіем Таўстаногавым.

З 1964 года — другі рэжысёр, затым рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Ленфільм». Яго фільм «Праверка на дарогах» праляжаў на паліцы 15 гадоў і быў выпушчаны на экран толькі падчас Перабудовы. У 1985 годзе абраны сакратаром Саюза кінематаграфістаў СССР.

У 1990 годзе арганізаваў кінастудыю «СПіЭФ» (Студыя першага і эксперыментальнага фільма) і да сваёй смерці ў 2013 годзе быў яе мастацкім кіраўніком.

Зноскі

  1. а б Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.