Амеядскі халіфат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Амеядскі халіфат
араб.: الخلافة الأموية

Black flag.svg
 
Simple Labarum.svg
 
Hispania 700 AD.PNG
661 – 750


Black flag.svg
 
Umayyad Flag.svg
Umayyad Flag.svg
Белы сцяг
Umayyad750ADloc.png
Халіфат Амеядаў да 750 годзе
Сталіца Дамаск
Мова Арабская мова
Рэлігія Іслам
Валюта Дынар
Плошча 15 000 000 км²
Насельніцтва каля 62 млн. чал. (арабы, персы, копты, берберы, сірыйцы, іспанцы і інш.)
Дынастыя Амеяды
Дамаскі халіф
 - 661—680 Муавія I ібн Абу Суф'ян
 - 680—683 Язід I ібн Муавія
 - 683—684 Муавія II ібн Язід
 - 684—685 Марван I ібн аль-Хакам
 - 685—705 Абдул-Малік ібн Мерван
 - 705—715 Аль-Валід I ібн Абдул-Малік
 - 715—717 Сулейман ібн Абдул-Малік
 - 717—720 Умар ібн Абдул-Азіз
 - 720—724 Язід II ібн Абдул-Малік
 - 724—743 Хішам ібн Абдул-Малік
 - 743—744 Аль-Валід II ібн Язід
 - 744 Язід III ібн аль-Валід
 - 744 Ібрахім ібн аль-Валід
Пераемнасць
Праведны халіфат
Абасідскі халіфат
Кордаўскі эмірат

Амеядскі халіфа́т (араб.: الخلافة الأموية) або Дама́скі халіфа́т — феадальная дзяржава, якая існавала з 661 па 750 год. Кіруючая дынастыя — Амеяды. Сталіца знаходзілася ў Дамаску. Глава дзяржавы — халіф, у руках якога была сканцэнтравана духоўная і свецкая ўлада, якая перадавалася па спадчыне. Афіцыйная мова — арабская. Валюта — залаты дынар і сярэбраны дырхем[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Амеядскі халіфат працягнуў заваявальную палітыку Праведнага халіфата і заваяваў Паўночную Афрыку, частку Пірэнейскага паўвострава, Сярэднюю Азію, Сінд, Табарыстан і Джурджан[1].

Вярхоўным уласнікам усіх земляў халіфата выступала дзяржава, у распараджэнні якой знаходзіўся зямельны фонд заваяваных, канфіскаваных або тых, што пераходзілі ва ўласнасць дзяржавы пасля смерці ўладальніка, які не меў прамога спадчынніка. Дзяржава спаганяла з землеўладальнікаў паземны падатак (ушр і харадж)[1].

Для цэнтралізацыі дзяржавы была адноўлена паштовая служба, створана цэнтральная казна і дзяржаўны архіў (дыван аль-хацім). Масавы пераход у іслам заваяваных народаў і працэс канцэнтрацыі ў руках мусульман земляў, якія належалі мясцоваму немусульманскаму насельніцтву, прывялі да рэзкага памяншэння дзяржаўных даходаў. У 700 годзе намесніка Ірака Хаджадж ібн Юсуф (694—714) апублікаваў закон, паводле якога новазвернутыя мусульмане не вызваляліся ад выплаты джызьі, а зямлі, якія перайшлі да мусульман, не вызваляліся ад выплаты хараджа. Гэта палажэнне было адменена халіфам Умарам ібн Абдул-Азізам у 718—719 гадах. Пераемнікі халіфа Умара аднавілі палітыку яго папярэднікаў, што выклікала новую хвалю антыамеядскіх выступленняў. У выніку паўстання пад кіраўніцтвам Абу Мусліма ўлада перайшла да Абасідаў[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]