Кордаўскі халіфат
| Кордаўскі халіфат خلافة قرطبة |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
Кордаўскі халіфат у момант свайго найбольшага пашырэння (каля 1000 года) |
||||
| Сталіца | Кордава | |||
| Мова | Арабская, Масарабская | |||
| Плошча | 600,000 км² (1000 год) | |||
| Халіф Кордавы | ||||
| - 929—961 | Абд ар-Рахман III | |||
| Гісторыя | ||||
| - 756 | Заснаванне эмірата | |||
| - 929 | Пераўтварэнне ў халіфат | |||
| - 1031 | Распад на некалькі незалежных эміратаў — Тайфа | |||
Ко́рдаўскі халіфат (да 929 года — эмірат) — сярэднявечная ісламская дзяржава на тэрыторыі сучасных Іспаніі і Партугаліі (929—1031). Заснавана нашчадкам Амеядаў Абд ар-Рахманам I, які ў 756 годзе прыняў тытул эміра. У 929 годзе Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах) прыняў тытул халіфа. Сталіцай халіфата была Кордава. Пасля 1031 года халіфат раскалоўся на шэраг эміратаў, значным з якіх быў Гранадскі эмірат, дзе мусульманскае валадарства доўжылася аж да 1492 года.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Пасля смерці эміра Абдалаха ў Кордаве, яго пераемнікам стаў двадцацітрохгадовы ўнук Абдулаха Абд ар-Рахман III. Новы эмір атрымлівае краіну, якая раздзіраецца шматлікімі ўнутранымі канфліктамі. А тым часам у Кордаве выйшлі з падпарадкавання Сарагоса, Таледа, Бадахос, а таксама амаль увесь усход і большая частка паўднёвага раёна эмірата. Знешнасцю Абд ар-Рахман III вельмі адрозніваўся ад арабаў — у яго сінія вочы, светлая скура і бялявыя рудаватыя валасы, якія ён фарбуе ў чорны колер, каб не бянтэжыць падданых. Эмір Абд ар-Рахман арганізоўвае вялікую армію для заваявання Істыдзіі і Салабрэкі, хоць і не атакуе Бабастра, ізноў заняты хрысціянамі.
Халіфы Кордавы (929—1031) [правіць]
- Абд ар-Рахман III (ан-Насір лідзінілах Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Мухамад ібн Абдалах)
нар.891, (912—961), у 929 прыняў тытул халіфа
- аль-Хакам II (ал-Мустансір білах Абу-л-Газі Хакам ібн Абд ар-Рахман) нар.914, (961—976)
- Хішам II (ал-Муаяд білах Абу-л-Валід Хішам ібн Хакам) нар.965, (976—1009, 1010—1013)
- Мухамад II (ал-Махдзі Абу-л-Валід Мухамад ібн Хішам) (1009 і 1010)
- Сулейман (ал-Мустаін Абу Айуб Сулайман ібн Хакам) (1009—1010 і 1013—1016)
- Алі ан-Насір (1016—1018)
- Абд ар-Рахман IV (ал-Муртада Абд ар-Рахман ібн Мухамад) (1018)
- аль-Касім аль-Мамун (1018—1021 і 1022—1023)
- Ях'я аль-Муталі (1021—1022 і 1025—1027)
- Абд ар-Рахман V (ал-Мустазхір Абу Мутарыф Абд ар-Рахман ібн Хішам) (1023—1024)
- Мухамад III (ал-Мустакфі Мухамад ібн Абд ар-Рахман) (1024—1025)
- Хішам III (ал-Мутад Абу Бакр Хішам ібн Абд ар-Рахман) нар.975, (1027—1031)
Гл. таксама [правіць]
- Тайфа — сістэма феадальнай раздробненасці позняга Кордаўскага халіфата
Літаратура [правіць]
- Рыжов К. Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв. — М.: Вече, 2004. — С. 333-337. — 544 с. — 3000 экз. — ISBN 5-94538-301-5.
- Айдын Ариф оглы Али-заде Хроника мусульманских государств I-VII вв.Хиджры — 2-е, испр. и доп.. — М.: Умма, 2004. — С. 236-243. — 445 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94824-111-4.
Спасылкі [правіць]
- Кордовский халифат на сайте «Руниверс»
- Анонимные авторы. Испанские средневековые хроники: Хроника Карденьи I. Хроника Карденьи II. Анналы Толедо I. Анналы Толедо II. Анналы Толедо III.. www.bloknot.info (А. Скромницкий) (2011-08-24). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 28 верасня 2011.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|
|---|---|
| Бітвы |
Кавадонга (718) • Клавіха (844) • Альбельда (846) • Сіманкас (939) • Барселона (985) • Сервера (1000) • Калатаньясор (1002) • Граўс (1063) • Залака (1086) • Алкорас (1096) • Кансуэгра (1097) • Уклес (1108) • Кутанда (1120) • Фрага (1134) • Аўрыке (1139) • Лісабон (1147) • Аларкас (1195) • Лас-Навас-дэ-Толаса (1212) • Партопі (1229) • Херэс (1231) • Тэба (1330) • Рыа-Салада(Тарыфа) (1340) • Ігеруэла (1431) • Гранада (1492) |
| Персаналіі | |
| Феадальныя ўтварэнні |
Аль-Андалус • Дзяржавы (Альмаравідаў • Альмахадаў) • Графствы (Арагон • Кастылія • Барселона) • Каралеўствы (Астурыя • Навара • Леон • Кастылія • Арагон • Галісія) • Тайфа • Кордаўскі халіфат • Эміраты (Кордаўскі • Гранадскі) |