Анатоль Арцёмавіч Агафоненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Арцёмавіч Агафоненка
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1924(1924-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1990(1990-11-15) (66 гадоў)
Род дзейнасці мастак, сцэнограф, advertising person
Месца працы
Вучоба
Член у

Анатоль Арцёмавіч Агафоненка (нар. 30 кастрычніка 1924, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — 15 лістапада 1990) — беларускі мастак, які працаваў у сцэнаграфіі, мастацкай рэкламе, станковым жывапісе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, адначасова займаючыся ў студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці (Мінск). У 1952 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная праца — афармленне оперы Р. Пукста «Машэка».

Працаваў галоўным мастаком Белгандальрэкламы.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аформіў звыш 20 спектакляў, пастаўленых у розных тэатрах рэспублікі. Сярод іх — «Не верце цішыні» І. Шамякіна, «Таня» А. Арбузава (1960) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Агафоненко Анатолий Артемович // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]