Ана Карыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ана Карыч
харв.: Ana Karić
Род дзейнасці акцёрка
Дата нараджэння 13 мая 1941(1941-05-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2014(2014-10-09)[1][4] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар

Ана Карыч (харв.: Ana Karić; нар. 13 мая 1941, Перушыч, Югаславія — 9 кастрычніка 2014, Заграб, Харватыя) — югаслаўская і харвацкая актрыса тэлебачання, кіно і тэатра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 мая 1941 года ў пасёлку Перушыч. Яе бацька быў рэстаўратарам музея мастацтваў. Хадзіла ў сярэднюю школу ў Заграбе. Затым паступіла ў Акадэмію Драматычнага Мастацтва Заграба, якую скончыла ў 1963 годзе[6].

Яна пачала здымацца ў пачатку 1960-х гадоў, яшчэ да заканчэння Акадэміі Драматычнага Мастацтва. Яе дэбютнымі фільмамі сталі «Carevo novo ruho» («Новая сукенка караля») і «Pustolov pred vratima» («Авантурыст каля дзвярэй») 1961 года. Хоць у першую чаргу Ана Карыч была вядомая як тэлевізійная актрыса, яна таксама з’явілася ў шматлікіх кіна- і тэатральных пастаноўках. Некаторы час працавала ў тэатры «камедыя».

Карыч знялася ў шэрагу вядомых харвацкіх фільмаў у такіх рэжысёраў як Антэ Бабая, Нікола Танхофер, Звонімір Беркавіч і Крсто Папіч. За сваю кар’еру выканала 49 роляў у фільмах і 12 — на тэлебачанні. Грала ролі прыгожых, высакародных і пачуццёвых жанчын.

Атрымала харвацкую тэатральную прэмію 2004/2005 года за тэатральную радыёпастаноўку. У 2010 годзе яна атрымала прэмію Фабіяна Шавагавіча за ўклад у харвацкі кінематограф[7]. Яна заваявала «Залатую арэну лепшай актрысе» на кінафестывалі ў Пуле ў 2012 годзе за галоўную ролю ў фільме «Noćni brodovi», рамантычнай драме рэжысёра Ігара Міркавіча[8].

Сканала 9 кастрычніка 2014 года у Заграбе — у адзін дзень з вядомым харвацкім акцёрам Барысам Бузанчычам, з якім яна разам працавала і сябравала[9]. Пахавана 14 кастрычніка на заграбскіх могілках Мірагай.

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 ліпеня 2016.
  2. Ana Karić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  4. Brozović D., Ladan T. Ana Karić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  5. https://www.gradskagroblja.hr/trazilica-pokojnika/15 Праверана 30 лістапада 2022.
  6. Академија драмских уметности. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2011. Праверана 16 мая 2017.
  7. Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2014. Праверана 16 мая 2017. (pristupljeno 9. listopada 2014.)
  8. Ana Karić is the best actress at the 2012 Pula Film Festival. Večernji.hr. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016.
  9. IN MEMORIAM: Ana Karić (1941—2014.) i Boris Buzančić (1929—2014.). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 16 мая 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]