Англійская тона

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Англійская тона (доўгая тона) (англ.: long ton, gross ton, weight ton) — назва адзінкі вымярэння масы, якая ў англійскай сістэме мер завецца «тона», гэта робіцца для таго, каб адрозніць яе ад іншых адзінак з той жа назвай (у іншых сістэмах мер).

1 англійская тона = 20 доўгім хандрэдвейтам = 2240 гандлёвым фунтам = дакладна 1016,0469088 кілаграмам.

Англійская тона выкарыстоўвалася ў Вялікабрытаніі і краінах Садружнасці нацый. Яна была замененая метрычнай тонай пасля афіцыйнага пераходу на метрычную сістэму. Акрамя таго, англійская (або доўгая) тона абмежавана выкарыстоўваецца ў ЗША, у асноўным для вымярэння водазмяшчэння суднаў. Стандартнай тонай у ЗША з'яўляецца кароткая тона. Абедзве адзінкі вызначаныя як 20 хандрэдвейтаў, аднак азначэнні хандрэдвейтаў у англійскай і амерыканскай сістэмах мер адрозніваюцца.

У англійскай мове напісанне слова, якое пазначае традыцыйную тону (англ.: ton), адрозніваецца ад напісання слова, што пазначае метрычную тону (англ.: tonne).

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]