Анджэла Біцамана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анджэла Біцамана
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1467[1]
Месца нараджэння
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анджэла Біцамана, або Ангелас Піцаманас (італ.: Angelo Bizamano; 1467 — 1535) — грэчаскі мастак-іконапісец.

­Вучань Андрэаса Павіяса. У 1518 годзе з’ехаў з Крыту на кантынент. Спачатку ў Далмацыю, дзе напісаў прэдэлу з пяццю святымі для алтара касцёла Св. Духа ў Камалацы (цяпер захоўваецца ў францысканскім кляштары ў Дуброўніку). Затым на поўдзень Італіі ў Отранта, дзе застаецца надоўга. У Отранта разам з братам Данатасам, таксама мастаком, стварае майстэрню. Пакідаў на сваіх іконах подпіс на двух мовах, не забываючыся пазначыць на латыні, што ён «GREC KANDIOT».

Адным з першых сярод крыцкіх мастакоў пачынае пісаць іконы на ўзор італьянскіх гравюр у стылі Адраджэння, якія ў сваю чаргу звычайна тыражавалі творы вядомых мастроў таго часу. Напрыклад, ікона Біцамана «Пакланне пастухоў» (цяпер захоўваецца ў Эрмітажы) паўтарае гравюру Маркантоніа Раймондзі, напэўна, яна як карціна ўпрыгожвала чыйсьці. На ўзор кватрачэнта традыцыйнымі іконапіснымі прыёмамі створаны антыкізаваны свет біблейскіх часоў, адначасова простадушны і вытанчаны, меланхалічны і прывабліва чалавечны. Невялікі твор «Св. Дзева з Дзіцём Хрыстом і Іаанам Хрысціцелем» (цяпер захоўваецца ў Эрмітажы) быў асабістай малельнай іконай.

Мастаком не толькі была засвоена выяўленчая сістэма Адраджэння, але і пераўтворана ў болей умоўную і празрыстую мастацкую мову.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • История иконописи. Истоки, традиции, современность. VI—XX века. — ИП Верхов С. И., 2014. — С. 106—107. — 288 с.: ил. — ISBN 978-5-905904-27-1. (руск.)