Апулія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Апуліі

Апулія (ад стар.-грэч. Ἀπουλία; іт. Puglia [ˈpuʎːa], [пулʲја], неап.: Pùglia, тарант.: Pugghie) — вобласць у Італіі.

[правіць] Геаграфія

Апулія — самы ўсходні рэгіён Італіі: мыс Атранта ля Салента знаходзіцца прыкладна ў 80 км ад берагоў Албаніі — гэта самая ўсходняя кропка краіны.

Рэгіён абмываецца Адрыятычным і Іанічным морамі і мае самую доўгую берагавую лінію сярод кантынентальных рэгіёнаў. Сухапутныя межы рэгіёну праходзяць прыблізна па рэках Фарторэ і Брандана з прытокамі.

Ландшафт — раўнінны на 53,3%, на 45,3% узгорысты і толькі 1,5% займаюць горы, што робіць рэгіён найменш гарыстым у Італіі. Самыя высокія горы — Монці-Даўні, ці, інакш, Субапеніна-Даўна (іт.), з вяршынямі Карнакія (Monte Cornacchia) — 1152 м і Кальва (Monte Calvo) вышынёй 1055 м.

[правіць] Вядомыя асобы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах