Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў
Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 красавіка 1968 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1988 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Паветрана-дэсантныя войскі |
Гады службы | 1986—1988 |
Званне | радавы |
Часць | 345-ы гвардзейскі асобны парашутна-дзясантны полк |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў (11 красавіка 1968, Магілёў — 8 студзеня 1988, Афганістан) — Герой Савецкага Саюза, удзельнік Афганскай вайны (1979—1989), гвардыі радавы 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка 40-й арміі, Абмежаваны кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане, які загінуў у баі на «вышыні 3234» ў правінцыі Хост, у ходзе вайсковай аперацыі «Магістраль» .
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 11 красавіка 1968 года ў Магілёве ў сям’і рабочага. Беларус.
У 1985 годзе скончыў 10 класаў магілёўскай сярэдняй школы № 28, у 1986 годзе — СПТВ № 1. Працаваў трактарыстам у саўгасе «Дняпроўскі» Магілёўскай вобласці. У 17 гадоў ажаніўся. Праз год нарадзілася дачка. Нягледзячы на магчымасць адмовіцца ад службы ў арміі, сам пагадзіўся ляцець у Афганістан.
У Савецкай Арміі з кастрычніка 1986 года. У складзе 40-й арміі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан з красавіка 1987 года. Удзельнічаў у шасці баявых аперацыях.
Пахаваны на Польскіх могілках у Магілёве. На магіле героя усталяваны помнік з бронзавым бюстам.
Подзвіг і званне Герой Савецкага Саюза[правіць | правіць зыходнік]
«Кулямётчык 9-й парашутна-дэсантнай роты 345-га гвардзейскага асобнага парашутна-дэсантнага палка гвардыі радавы Мельнікаў а. А. асабліва вызначыўся 7 і 8 студзеня 1988 года ў баях за вышыню 3234 з перавышаючымі сіламі праціўніка. Прыцэльным агнём з частай зменай пазіцый Андрэю Мельнікаву доўгі час ўдавалася адбіваць шматлікія атакі ворага. Калі ў Андрэя скончыўся боекамплект, ён дабраўся да суседняга сховішча за новымі боепрыпасамі, але ўпаў дагары, паспеўшы толькі сказаць: „Боепрыпасы, усё…“. Калі з мёртвага героя знялі бронекамізэльку, то не паверылі, як ён заставаўся жывым столькі часу. Мяркуючы па раненнях, Андрэй мусіў быў памерці яшчэ некалькі гадзін таму. Пласціны бронекамізэлькі былі ўціснуты ў яго цела ад выбуховых хваляў».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 чэрвеня 1988 года — «За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку ў рэспубліцы Афганістан гвардыі радавому Мельнікаву Андрэю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- У музеі вайсковай часткі экспануецца кулямёт героя.
- Сярэдняя школа № 28 горада Магілёва названа імем Героя Савецкага Саюза А. А. Мельнікава.
У кампьютарнай гульні[правіць | правіць зыходнік]
У гульні «Праўда пра дзевятую роту » Мельнікаву, прысвечана місія «Начны бой 22-00». У ёй, гуляючы за Мельнікава, задача гульца ўважліва назіраць за ворагам, своечасова заўважаць і знішчаць групы духаў, якія спрабуюць пракрасціся да пазіцыяў.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Андрэй Аляксандравіч Мельнікаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Памерлі 8 студзеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Афганістане
- Пахаваныя на Польскіх могілках (Магілёў)
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Постаці паветрана-дэсантных войскаў СССР і Расіі
- Загінулі ў баях Афганскай вайны (1979—1989)