Гульні краін СНД 2023

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

II Гульні краін СНД — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прайшлі з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Беларусі[1][2]. Усяго падчас гульняў разыгрываліся 246 камплектаў медалёў у 20 відах спорту.

Гульні праходзілі ў адкрытым фармаце, гэта значыць іх удзельнікамі маглі стаць прадстаўнікі краін, якія не ўваходзяць у СНД. Гэтым скарысталіся 13 дзяржаў[3].

Сімвалы і атрыбуты[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2023 года на пасяджэнні аргкамітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі міжнародных спартыўных спаборніцтваў зацвердзілі талісман і лагатып II гульняў краін СНД. Іх распрацоўкай займаўся Нацыянальны алімпійскі камітэт[4].

Лагатып спаборніцтва аб’яднаў традыцыйныя элементы — васьміканцовая зорка, якая расквітае ў васілёк — адзін з даўніх сімвалаў Беларусі. Лагатып выкананы пераважна ў сінім і блакітным — васільковых колерах, а таксама ў ім увасоблены і іншыя колеры алімпійскіх кольцаў — чорны, чырвоны, жоўты, зялёны[5][6].

Талісманам гульняў абраная рысь па імені Рыся. Узоры на целе талісмана натхнёныя творчасцю беларускай мастачкі Алены Кіш, якія адсылаюць да стылю народных размаляваных насценных дываноў[5][6].

Віды спорту[правіць | правіць зыходнік]

Спаборніцтвы прайшлі па 20 відах спорту, у адпаведнасці са стандартамі сучаснай праграмы Летніх Алімпійскіх гульняў[7][8]:

Гарады правядзення[правіць | правіць зыходнік]

Медальны залік гульняў[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Золата Срэбра Бронза Разам
 Расія 149 89 50 288
 Беларусь 48 78 110 236
 Узбекістан 28 25 53 106
 Азербайджан 10 17 35 62
 Казахстан 7 14 32 53
 Арменія 2 2 4 8
 Кыргызстан 1 8 18 27
 Таджыкістан 1 3 9 13
 В’етнам 0 5 2 7
 Туркменістан 0 3 15 18
 Іран 0 1 1 2
 Манголія 0 1 0 1
 Егіпет 0 0 4 4
 Куба 0 0 1 1
 Ліван 0 0 0 0
 ААЭ 0 0 0 0
 Пакістан 0 0 0 0
 Бахрэйн 0 0 0 0
 Малайзія 0 0 0 0
 Кувейт 0 0 0 0
 Аман 0 0 0 0
 Венесуэла 0 0 0 0

Станам на 13 жніўня 2023 года каманды Лівана, ААЭ, Пакістана, Бахрэйна, Малайзіі, Кувейта, Амана і Венесуэлы заставаліся без медалёў[11].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. II игры стран СНГ пройдут в Беларуси с 3 по 15 августа 2023 года (руск.). cis.minsk.by (29 красавіка 2022). Праверана 6 жніўня 2023.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 13 мая 2023 года № 134 «О подготовке и проведении II Игр стран СНГ 2023 года» (руск.). etalonline.by (13 мая 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  3. II Игры стран СНГ: страны-участницы (руск.). belta.by (4 жніўня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  4. Никита Гребенников. НОК Беларуси показал талисман и логотип II Игр стран СНГ (руск.). belarus2023games.by (14 сакавіка 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  5. а б Символика игр (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
  6. а б II Игры стран СНГ в Беларуси (руск.). belarus.by. Праверана 6 жніўня 2023.
  7. Виды спорта (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.
  8. Медали, четыре комплекта формы и талисмана II Игр стран СНГ Рысика презентовали в Минске (руск.). belta.by (5 ліпеня 2023). Праверана 6 жніўня 2023.
  9. II Игры стран СНГ в Гомеле. Главные новости.
  10. В Жлобине 12 августа стартуют соревнования по самбо в рамках II Игр стран СНГ.
  11. Медальный зачет (руск.)(недаступная спасылка). belarus2023games.by. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 6 жніўня 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]