Андрэй Дындовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Дындовіч
польск.: Andrzej Dyndowicz (Dendowicz)
Дата нараджэння 1606
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1659(1659-09-27)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці святар

Андрэй Дындовіч (Дэндовіч) (польск.: Andrzej Dyndowicz (Dendowicz); каля 1606, Мазовія — 27 верасня 1659, Воўчын[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 19 жніўня 1624 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам слынных прафесараў Валенція Кёльнскага і Мацея Сарбеўскага ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1626—1627). У 1627—1630 гг. вывучаў філасофію ў Пултуску. Выкладаў у шэрагу навучальных устаноў езуітаў, у тым ліку ў Гродзенскім калегіуме. Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1633—1637) і быў высвечаны ў сталіцы на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Віленскай акадэміі (1642—1643). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Аршанскім езуіцкім калегіуме (1643—1644), прэфект школ і прэфект музычнай бурсы у Смаленскім (1644—1646), Полацкім (1648—1649) і Пултускім (1652—1653) езуіцкіх калегіумах. Узначальваў калегіум у Оршы (1653—1655). Пад час ваенных падзей другой паловы 1650-х гг. займаўся місіянерскай дзейнасцю у вёсках, а таксама быў прыдворным прапаведнікам і вайсковым капеланам скарбніка ВКЛ (1655—1659)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. а б Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 54.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.