Андрэс Мануэль Лопес Абрадор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэс Мануэль Лопес Абрадор
ісп.: Andrés Manuel López Obrador
Head of Mexico City government[d]
5 снежня 2000 — 2005
Папярэднік Rosario Robles[d]
Пераемнік Marcelo Ebrard[d]
President of the Democratic Revolution Party[d]
1996 — 1999
President of National Regeneration Movement[d]
2014 — 2017
Прэзідэнт Мексікі
з 1 снежня 2018
Папярэднік Энрыке Пенья Ньета

Нараджэнне 13 лістапада 1953(1953-11-13)[1][2][…] (70 гадоў)
Імя пры нараджэнні ісп.: Andrés Manuel López Obrador
Жонка Beatriz Gutiérrez Müller[d][3]
Дзеці José Ramón López Beltrán[d], Andrés Manuel López Beltrán[d], Gonzalo Alfonso López Beltrán[d] і Jesús Ernesto López Gutiérrez[d]
Веравызнанне каталіцтва[4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, пісьменнік, палітолаг
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт lopezobrador.org.mx (ісп.)
youtube.com/c/lop…
presidente.gob.mx
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэс Мануэль Лопес Абрадор (ісп.: Andrés Manuel López Obrador; нар. 13 лістапада 1953, Макушпана, штат Табаска) — мексіканскі палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006, 2012 і 2018 года. Прэзідэнт Мексікі з 1 снежня 2018 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Нацыянальным аўтаномным універсітэце Мексікі па спецыяльнасці «паліталогія і публічнае кіраванне». Пачаў палітычную кар’еру ў кіруючай Інстытуцыянальна-рэвалюцыйнай партыі. У 1988 годзе перайшоў у новы левы рух Corriente Democrática, заснаваны Куатэмокам Кардэнасам, які ў наступным годзе быў пераўтвораны ў Партыю дэмакратычнай рэвалюцыі (ісп.: Partido de la Revolución Democrática), якая займала больш радыкальную пазіцыю, чым Інстытуцыянальна-рэвалюцыйная партыя. У 2000—05 гадах узначальваў Федэральную акругу Мехіка (фактычна гэта пасада мэра Мехіка без уліку прыгарадаў). На гэтай пасадзе Абрадор актыўна садзейнічаў вырашэнню сацыяльных і транспартных праблем. У 2006 годзе быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбараў ад ПДР. Яго галоўны канкурэнт Феліпэ Кальдэрон атрымаў 15 000 284 (35,89 %) галасоў, Абрадор — 14 756 350 (35,31 %), аднак яго прыхільнікі адмовіліся прызнаць вынікі, бо пасля падліку 90 % бюлетэняў Абрадор меў перавагу каля 1 %. Паколькі мексіканскае заканадаўства не прадугледжвае другога тура, Кальдэрон быў абвешчаны прэзідэнтам. У абставінах распачатай прыхльнікамі ПДР «кактусавай рэвалюцыі» Абрадор быў абвяшчаны альтэрнатыўным прэзідэнтам, аднак хутка ён прызнаў сваю паразу.

У 2011 годзе Кальдэрон абвясціў пра жаданне ўдзельнічаць у выбарах 2012 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]