Ануфрый Вялікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святы Ануфрый Вялікі
грэч. Ονούφριος
Дата нараджэння 320
Дата смерці 400
Месца смерці
Шануецца У праваслаўнай, каталіцкай и Старажытнаўсходніх праваслаўных царквах
У ліку прападобнага
Дзень памяці Праваслаўная царква: 25 чэрвеня (12 чэрвеня паводле старога стылю)
Каталіцкая царква: 12 чэрвеня
Падзвіжніцтва аскетызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ануфрый Вялікі (грэч. Ονούφριος) — раннехрысціянскі святы, егіпецкі пустэльнік IV стагоддзя. Шануецца ў ліку прападобных Праваслаўнай царквой 12(25) чэрвеня шасцярычным богаслужэннем, у Каталіцкай — 12 чэрвеня, і ў Старажытнаўсходніх праваслаўных цэрквах.

Шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

І праваслаўная, і каталіцкая цэрквы традыцыйна адзначаюць яго свята 12 чэрвеня.

Легенда аб Святым Ануфрыі была намалявана на пізанскіх кампасанта (манументальных могілках), а ў Рыме ў яго гонар на ўзгорку Янікул у XV стагоддзі была пабудавана царква Сант-Анофрыа.

На мяжы XV і XVI стагоддзяў культ святога Ануфрыя атрымаў надзвычайную папулярнасць у Еўропе і пашырэнне на землях праваслаўнай Русі[1]. У роспісах капліцы Святой Тройцы ў Любліне, выкананых у 14161418 гадах, знаходзім выяву святога Ануфрыя[2].

Мастацтва[правіць | правіць зыходнік]

Батыстэла Карачола, Нацыянальная галерэя антычнага мастацтва, Рым
Фрэска Ануфрыя (злева) у царкве Змея

Выявы Святога Ануфрыя атаясамліваліся з выявамі сярэднявечнага «дзікага чалавека»[3]. У мастацтве ён малюецца як дзікі чалавек, цалкам пакрыты валасамі, з поясам з лісця[4].

Ён намаляваны ў царкве Змея (турэцк.: Yilanlı Kilise) у Кападокіі (Турцыя)[5].

Яшчэ на пачатку XX стагоддзя ў манастыры зберагаўся абраз з выявай сцэны яўлення святога пустэльніка Ануфрыя хлопчку, які моліцца ў лясным гушчары. Чорна-белы фотаздымак гэтага абраза быў апублікаваны ў 1912 годзе Уладзімірам Краснянскім[6], а на сённяшні дзень месца яго знаходжання невядома. Беларускі савецкі гісторык мастацтва Міхаіл Кацар датуе абраз пачаткам XV стагоддзя[7].

Фальклор[правіць | правіць зыходнік]

Існуе легенда, што аднойчы, гуляючы ў лесе, маленькі княжыч Юрый Лугвенавіч заблукаў. Ён не мог выйсці з гушчару 7 дзён, а калі ўжо выбіўся з сіл, стаў на калені і пачаў горача маліць Бога пра выратаванне. У гэты момант перад ім явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогу[8][9]. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, Лугвен Альгердавіч, заснаваў манастыр у гонар святога пустэльніка. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра Юрыя і яго жонкі Сафіі захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве[10]

Зноскі

  1. Мицько, І. Про початки Свято-Онуфріївського монастиря у Лаврові // Лавра: Часопис монахів Студитського уставу. — 1999. — Т. 6. — С. 25—28.
  2. Różycka-Bryzek, A. Freski bizantyńsko-ruskie fundacji Jagiełły w kaplicy Zamku Lubelskiego / Anna Różycka-Bryzek. — Lublin: Muzeum Lubelskie: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2000. — 163, [5] s.: il. (gł. kolor.). — S. 129. — ISBN 83-227-1592-7.
  3. National Gallery of Art | Press Office Архівавана 30 жніўня 2008 года.
  4. Butler's lives of the saints / general consultant editor, David Hugh Farmer; managing editor, Paul Burns; general introduction by David Hugh Farmer. — Tunbridge Wells, Kent: Burns & Oates; Collegeville, Minn.: Liturgical Press, 2000. — P. 96.
  5. Yilanli (Snake) Church (англ.)(недаступная спасылка). Goreme.org. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 5 красавіка 2023.
  6. Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 49.
  7. Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 36.
  8. Краснянский , В. Г. Город Мстиславль (Могилевской губернии): с 50 автотипиями / сост. В. Г. Краснянский; издание Северо-Западного Отделения Императорского Русского географического общества. — Вильна: Типография И. Завадского, 1912. — 99 с. — С. 48.
  9. Кацер, М. С. Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода: очерки / Академия наук Белорусской ССР, Институт искусствоведения, этнографии и фольклора. — Минск: Наука и техника, 1969. — 1969. — 201 с. — С. 35—36.
  10. Аляксандр Невар. Базыльянская царква св. Ануфрыя (недаступная спасылка). Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны (25 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2019. Праверана 24.08.2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Варонін, В. Князь Юрай Лынгвеневіч Мсціслаўскі: гістарычны партрэт / Васіль Варонін. — Мінск: Тэхналогія, 2010. — 63 с., [4] л. каляр. іл. — ISBN 978-985-458-203-0.
  • Житие преподобного отца нашего Онуфрия Великого // Жития святых на русском языке, изложенные по руководству Четьих-Миней свт. Димитрия Ростовского : 12 кн., 2 кн. доп. — М.: Моск. Синод. тип., 1903—1916. — Т. X: Июнь, День 12. — С. 230.
  • Войтенко, А. А. Коптское Житие преп. Онуфрия Великого и египетское монашество в конце IV в. // Культура Египта и стран Средиземноморья в древности и средневековье: Сб. статей, посвящённый Т. Н. Савельевой. — М., 2009.
  • Войтенко, А. А. Текст и образ: коптская иконография св. Онуфрия Великого. // Интеллектуальные традиции в прошлом и настоящем (исследования и переводы) / Сост. и общ. ред. М. С. Петровой. — М.: ИВИ РАН, 2012. — С. 8–35. ISBN 978-5-94067-358-3
  • Glötzner, J. Onuphrius — Patron der Stadt München und der Hermaphroditen. — München 2008. — ISBN 3-936431-16-7.