Ракета-носьбіт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Запуск ракеты-носьбіта «Пратон-К» з модулем «Зорка» для міжнароднай касмічнай станцыі

Раке́та-но́сьбіт (РН, таксама раке́та касмі́чнага прызначэ́ння, РКП) — апарат, які дзейнічае па прынцыпе рэактыўнага руху і прызначаны для вывядзення карыснай нагрузкі ў касмічную прастору.

Часам тэрмін «ракета-носьбіт» ужываецца ў расшыраным значэнні: ракета, прызначаная для дастаўкі ў пэўны пункт (у космас, у далёкі раён Зямлі ці акіяна) карыснай нагрузкі (штучныя спадарожнікі Зямлі, касмічныя караблі, ядзерныя і няядзерныя баявыя блокі). У такой трактоўцы тэрмін «ракета-носьбіт» аб'ядноўвае тэрміны «ракета касмічнага прызначэння» і «міжкантынента́льная балісты́чная раке́та».

Ракеты-носьбіты[правіць | правіць зыходнік]