Бахрэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Каралеўства Бахрэйн
مملكة البحرين
Сцяг Бахрэйна Герб Бахрэйна
(Сцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: няма
Месцазнаходжанне Бахрэйна
Афіцыйная мова арабская мова
Сталіца Манама
Найбуйнейшы горад Манама
Урад Канстытуцыйная манархія
Хамад ібн Іса Аль Халіфа
Плошча
 - Агульная
 - % вады
750 км2
-
Насельніцтва
 - Агульнае (2010)
 - Шчыльнасць
1 234 000
1 646/км²
 ВУП
 - Агульны (2004)
 - на душу насельніцтва
$17.08 млрд.
$2 500
Валюта Бахрэйнскі дынар (BHD)
Часавы пояс
 - улетку
+3:00 (UTC)
(UTC)
Незалежнасць
 -Абвешчана
Ад Вялікабрытаніі
15 жніўня 1971
Дзяржаўны гімн [[Наш Бахрэйн (Bahrainona)]]
Аўтамабільны знак BRN
Дамен верхняга ўзроўню .bh
Тэлефонны код +973
Карта Бахрэйна
Выгляд з космасу

КАРАЛЕЎСТВА БАХРЭЙН, Бахрэйн – дзяржава размешчаная на архіпелагу з 33 астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам. Агульная плошча ўсіх астравоў – 703 кв. км. Самы вялікі з іх – востраў Бахрэйн (587 кв. км), другі па велічыні - востраў Мухарак (21 кв. км). Востраў Бахрэйн злучаны з усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі 26-кіламетровай дамбай-мастом. Сталіца - г. Манама. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі. Афіцыйная мова - арабская, шырока распаўсюджана англійская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85% насельніцтва (60% - шыіты і 25% - суніты, у лік якіх уваходзіць кіруючая сям'я). Шыіцкая суполка негатыўна настроеная у дачыненні да кіруючай суніцкай меншасці. Прадстаўнікі іншых рэлігій (хрысціянства, індуізм і інш.) складаюць 15% насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае таксама невялікі прыход Антыёхійскай праваслаўнай царквы.

Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня - +17°С, ліпеня - +37°С, улетку высокая вільготнасць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.

Змест

[правіць] Насельніцтва

Насельніцтва Бахрэйна – больш 1 230 тыс. чал. (снежань 2010 г., адзнака), з якіх 62% - бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжання. Астатняя частка - імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краін, якія складаюць 67% эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4%, сярод імігрантаў - 2,9%. Узровень беспрацоўя дасягае 23%. Працаўладкаванне беспрацоўнай моладзі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі.

[правіць] Дзяржаўны лад

Канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя, якая абвясціла Каралеўства, прынятая ў 2002 годзе. Глава дзяржавы – кароль Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (19992002 – эмір Дзяржавы Бахрэйн). Функцыянуе двухпалатны парламент – Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасавання, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультатыўнага савета) прызначаюцца каралём. У лістападзе – снежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-га склікання. У лютым 2007 года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў – Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) – Алі Бэн Салех ас-Салех.

Хоць палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Унутрыпалітычная сітуацыя ў Бахрэйне цвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.

[правіць] Знешняя палітыка

Бахрэйн прытрымваецца ўзважанага, неканфрантацыйнага знешнепалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаванне рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.

Каралеўства, дэманструе падтрымку крокаў амерыканскай адміністрацыі ў найболей значных пунктах, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляванне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненні Ірана і “іранскай ядзернай праблемы” (ІЯП) даволі гнуткую пазіцыю.

Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазіцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным знешнепалітычным партнёрам сярод еўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактах з Францыяй і Германіяй пераважае гандлёва-эканамічны аспект. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны са краінамі азіяцкага рэгіёна, першым чынам з Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайландам, Малайзіяй, Філіпінамі.

[правіць] Эканоміка

Паводле класіфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага развіцця Бахрэйна складае 0,846 - трэцяе месца сярод арабскіх краін і 43-я ў свеце.

Бахрэйн мае высокія паказчыкі эканамічнага росту (у 2007 – 7,8%.). ВУП - 9,84 млрд. дол. ЗША (18,44 тыс. дол. на душу насельніцтва). Інфляцыя - 5%. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд. дол. ЗША) на 74% фармавалася за рахунак паступленняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту - 550 млн. дол. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да долара ЗША складае 0,376 бахр. дынара за долар (май 2008). Дзяржаўны доўг - 1,85 млрд. дол. (13,9% ВУП), золатавалютныя рэзервы - 2,75 млрд. дол.

Структура ВУП выглядае наступным чынам: сектар паслуг - 56%, прамысловасць - 43%, сельская гаспадарка 1%. У сферы паслуг вылучаюцца фінансавы сектар (25% ВУП) і турызм (11%), у прамысловасці - нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26%), вытворчасць алюмінію (8%).

Здабыча нафты ў сувязі з збядненнем радовішчаў паменшылася на 11% да 68 млн. барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн. барэляў - прырост на 2,8%. Здабыта 12 млрд. куб. м прыроднага газу. Вытворчасць алюмінію пасля запуску пятай лініі кампаніі “ALBA” значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29%).

Дзяржаўная энергасістэма агульнай агульнай вызначанай магутнасцю ў 1850 МВт. Cярэднягадавы узровень спажывання электраэнергіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7% у год, што ў хуткім часе можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту. Каля 50% патрэбнасцяў краіны ў прэснай вадзе забяспечваецца апрасняльнымі станцыямі.

Кансалідаваныя актывы банкаўскага сектара дасягнулі 140 млрд. дол. (прырост 7,2%), у тым ліку афшорных банкаў - 105 млрд., камерцыйных - 16 млрд., інвестыцыйных - 11 млрд., ісламскіх - 7 млрд. Колькасць фінансавых арганізацый узрасло да 367.

Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд. дол. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы 45 кампаній, вядзецца гандаль аблігацыямі. З ліпеня 2005 пачалося вылічэнне індэксу Доў-Джонс Бахрэйн.

Важнай крыніцай паступленняў у бюджэт з'яўляецца турызм (больш 1 млрд. дол.). Штогод краіну наведвае не меней 5 млн. турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Персідскага заліва.

Сельская гаспадарка з прычыны недахопу прыдатных земляў і недахопу вады развіта слаба, агульная плошча апрацоўваемых земляў - 4 тыс. гектараў.

У сферы знешнеэканамічнай дзейнасці падпісана і ратыфікавана Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым не менш, для практычнага пачатку дзеяння дамовы неабходна прыняцце ў Каралеўстве шэрагу законаў, першым чынам у сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненне да ўводзін адзінай валюты.

Сальда гандлёвага балансу - 2,1 млрд. дол. (экспарт - 10 млрд., імпарт - 7,9 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд.), алюміній (1,3 млрд.); імпарту - нафтапрадукты (з Саудаўскай Аравіі), машыны і электраабсталяванне.

Галоўныя гандлёвыя партнёры: Саудаўская Аравія (4,1 млрд. дол.), ЗША (803 млн.), Японія (665 млн.), Аўстралія (350 млн.), Германія (239 млн.).

[правіць] Спасылкі


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах