Аравійскае мора
З пляцоўкі Вікіпедыя.
АРАВІЙСКАЕ МОРА, паўзамкнёнае мора, частка Індыйскага акіяна паміж Аравійскім паўвостравам на захадзе і паўвостравам Індастан на ўсходзе. Плошча — 4832 тыс. км². Сярэдняя глыбіня 2734 м, найбольшая - 5803 м. Буйныя залівы: Адэнскі, Аманскі, Кач, Камбейскі. Буйныя астравы: Сакотра, Лакадзіўскія. У мора ўпадае рака Інд. Клімат трапічны мусонны, вясной, летам і восенню частыя тайфуны.
Абмывае берагі Самалі, Джыбуці, Йемена, Амана, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Ірака, Ірана, Пакістана, Індыі. Галоўныя порты: Мумбай (Індыя), Карачы (Пакістан), Адэн (Йемен).