Арнегунда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арнегунда
фр.: Arnegonde de Worms, Arégonde або Aregunda
Арнегунда
Арнегунда
каралева франкаў
523 — 29 лістапада 561
Папярэднік: Інгунда
Пераемнік: Гунтэка Бургундская
 
Нараджэнне: каля 520
Смерць: каля 565
Бацька: Хладамер II
Маці: Арнегунда Саксонская
Муж: Хлотар I
Дзеці: сын: Хільперык I
дачка: Блітхільда

Арнегунда (фр.: Arnegonde de Worms, Arégonde або Aregunda, каля 520 — каля 565) — другая жонка караля франкаў Хлотара I, дачка Хладамера II, караля Вормса, і Арнегунды Саксонскай. Імя Арнегунда ў перакладзе са стара-германскага азначае «Ваяўнічая арліца». Сястра першай жонкі Хлотара, Інгунды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рыгор Турскі ў «Гісторыі франкаў» распавядае, што аднойчы Інгунда звярнулася да мужа з просьбай знайсці для яе сястры паважанага і заможнага мужа. Хлотар не знайшоў нікога годней за сябе і ажаніўся з Арнегундай сам. Ад гэтага шлюбу нарадзіўся сын — Хільперык, будучы кароль Нейстрыі і дачка Блітхільда.

Грабніца Арнегунды[правіць | правіць зыходнік]

Грабніца Арнегунды ў Сен-Дэні

Арнегунда памерла каля 565 года (некаторыя гісторыкі датуюць яе смерць паміж 570 і 573 гг. ці паміж 580 і 590 гг.) і была пахавана ў базіліцы Сен-Дэні. Пахаванне Арнегунды было выяўлена ў 1959 годзе французскім археолагам Мішэлем Флеры. У грабніцы знаходзіліся рэшткі жанчыны ў багатых адзеннях, а сярод мноствы каштоўнасцей быў выяўлены пярсцёнак з выгравіраваным надпісам Arnegundis Regina, што і дазволіла ідэнтыфікаваць грабніцу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]