Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі

Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (25 чэрвеня 1907, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 мая 1989, Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў вышэйшыя літаратурныя курсы (1929). Друкаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівы напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).