Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі
| Андрэй Таркоўскі | |
| Фота | |
| Фатаграфія Андрэя Таркоўскага | |
| Імя пры нараджэнні: | Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 4 красавіка 1932 |
| Месца нараджэння: | сяло Заўражжа, Юр'явецкі раён, Іванаўская Прамысловая вобласць, РСФСР |
| Дата смерці: | 29 снежня 1986 (54 года) |
| Месца смерці: | Парыж, Францыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр сцэнарыст |
| Кар'ера: | 1958—1986 |
| IMDb: | ID 0001789 |
| Узнагароды: | |
Андрэ́й Арсе́ньевіч Тарко́ўскі (руск.: Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский) (4 красавіка 1932, Юр'евец, Іванаўская вобласць, РСФСР — 29 снежня 1986, Парыж, Францыя) — кінарэжысёр, сцэнарыст. Адзін з нешматлікіх савецкіх рэжысёраў артхауснага кіно. Сын Арсенія Таркоўскага.
Біяграфія [правіць]
Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, працаваў у геалагічных партыях. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (1960). Дыпломная работа — кароткаметражны фільм «Каток і скрыпка» атрымала галоўны прыз фестывалю студэнцкіх фільмаў у Нью-Ёрку (1961). З 1961 рэжысёр на кінастудыі «Масфільм». У 1982 выехаў у Італію, дзе ў працэсе пошукаў натуры для новага фільма зняў дакументальную стужку «Час падарожжа» (1982). Атрымаў шырокае міжнароднае прызнанне ўжо першы поўнаметражны фільм «Іванава дзяцінства» (1962). Пазней ствараў арыгінальныя па форме і зместу кінатворы - «Страсці па Андрэю» (1966; выйшаў у свет у 1971 пад назвай «Андрэй Рублёў»), «Салярыс» (1972), «Люстэрка» (1975), «Сталкер» (1980), «Настальгія» (1983, Італія), «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя). У 1977 паставіў «Гамлета» ў Маскоўскім Тэатры імя Ленінскага камсамола, а ў 1983 - оперу «Барыс Гадуноў» у тэатры «Ковент-Гардэн» (Лондан). Як акцёр зняўся ў фільмах «Мне дваццаць гадоў» («Застава Ільіча», 1964), «Сяргей Лазо» (1967). Стварыў наватарскую кінамову, для якой характэрны метафарычнасць, ускладненая сімвалічнасць, абвостраная ўвага да прыродных з'яў, стыхій. Для творчай манеры Т. ўласцівы складанасць вобразнага вырашэння, схільнасць да асэнсавання філасофскіх і маральна-этычных праблем, своеасаблівая дакументальнасць і паэтычнасць, адухоўленасць мастацкай атмасферы фільма, эмацыянальнасць і да т.п.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі- Сайт пра Андрэя Таркоўскага.
Шаблон:Фільмы Андрэя Таркоўскага
- Асобы
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі 29 снежня
- Памерлі ў 1986 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Народныя артысты РСФСР
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
- Выпускнікі УДІКа
- Выкладчыкі ВКСР
- Кінарэжысёры-фантасты Расіі
- Шасцідзесятнікі
- Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
- Памерлі ад раку лёгкага
- Пахаваныя на могілках Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа
- Ганаровыя грамадзяне Фларэнцыі
