Артурас Паўлаўскас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Артурас Паўлаўскас
літ.: Artūras Paulauskas
Дэпутат Сейма Літвы[d]
12 ліпеня 2004 — 11 красавіка 2006
старшыня Сейма Літвы[d]
12 ліпеня 2004 — 11 красавіка 2006
Папярэднік Česlovas Juršėnas[d]
Пераемнік Viktoras Muntianas[d]
старшыня Сейма Літвы[d]
19 кастрычніка 2000 — 6 красавіка 2004
Папярэднік Вітаўтас Ландсбергіс
Пераемнік Česlovas Juršėnas[d]
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
6 красавіка 2004 — 12 ліпеня 2004
Папярэднік Раландас Паксас
Пераемнік Валдас Адамкус
Minister of Environment[d]
31 студзеня 2008 — 9 снежня 2008

Нараджэнне 23 жніўня 1953(1953-08-23)[1] (70 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат
Узнагароды
Order of the White Star, 1st Class ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арту́рас Паўла́ўскас (літ.: Artūras Paulauskas; нар. 23 жніўня 1953, Вільнюс) — літоўскі юрыст, палітычны дзеяч, старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі ў 2000—2004 гадах і з 15 лістапада 2004 да 11 красавіка 2006. Пасля адхілення Р. Паксаса ад пасады выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы з 6 красавіка да 12 чэрвеня 2004 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў сярэднюю школу ў Шаўляі (1971). Паступіў на юрыдычны факультэт Вільнюскага ўніверсітэта, які скончыў у 1976 годзе, атрымаўшы дыплом юрыста.

Служыў следчым у 1976—1979 гадах, намеснікам пракурора ў Кашадары ў 1979—1982 гадах, пракурорам у Варэне ў 1982—1987 гадах.

У 1987 годзе быў прызначаны намеснікам Генеральнага пракурора Літоўскай ССР. У 1990—1995 гадах — Генеральны пракурор Літоўскай Рэспублікі. Прызначаны ўладамі Літвы, якая абвясціла незалежнасць 11 сакавіка 1990, а не Генеральным пракурорам СССР, таму ён не прызнаваўся савецкімі ўладамі, якія Генеральным пракурорам Літоўскай ССР лічылі Петраўскаса.

У 1995—1997 гадах — намеснік Генеральнага пракурора Літоўскай Рэспублікі. У 1997—2000 гадах займаўся прыватнай адвакацкай практыкай.

Зноскі

  1. Arturas Paulauskas // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]