Ордэн Трох Зорак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ордэн Трох зорак
Item 191 Tzo.jpg
Арыгінальная назва

Triju Zvaigžņu ordenis

Дэвіз

Per aspera ad astra
лац.: Скрозь церні да зорак

Краіна

Сцяг Латвіі Латвія

Тып

Ордэн

Статус

уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

24 сакавіка 1924 года

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

няма

Малодшая ўзнагарода

Ордэн Віестура

Ордэн Трох Зорак (лат.: Triju Zvaigžņu ordenis) — найвышэйшая[1] ўзнагарода Латвійскай Рэспублікі.

Ордэн Трох Зорак пад дэвізам «Per aspera ad astra» («Праз церні да зорак») быў заснаваны па ініцыятыве міністра замежных спраў Латвіі Зігфрыда Мееровіца(руск.) бел. 24 сакавіка 1924 года ў памяць пра стварэнне латышскай дзяржавы 18 лістапада 1918 года. Пасля акупацыі Латвіі СССР ордэн перапыніў сваё існаванне. Па ўзнаўленні незалежнасці Латвіі ўзнагароджанне ордэнам было адноўлена 25 кастрычніка 1994 года.

Узнагароду атрымліваюць за заслугі перад Латвіяй у грамадcкай, культурнай, гаспадарчай дзейнасці, а таксама ў дзейнасці органаў самакіравання. Ордэн уручаецца як грамадзянам Рэспублікі, так і грамадзянам іншых дзяржаў. Прэзідэнт Латвіі, заступаючы на пасаду, таксама мае права атрымаць вышэйшую ступень ордэна і ордэнскі ланцуг. Ордэн Трох Зорак — узнагарода маральнага характара, і таму не дае асобе, якая яго атрымала, ніякіх прывілеяў.

Аўтарам эскізаў Ордэна стаў мастак Густаус Шкілтэрс(лат.) бел.. Самі ордэны вырабляюцца на Літоўскай менніцы (манетным двары), а стужкі прывозяцца з Даніі. На сучасных ордэнах, у адрозненні ад папярэдніх, стаіць дата іх узнаўлення, а таксама зменены шрыфт тэкста.

Order of three stars-of latvia.jpg
Нагрудны знак Ордэна з надпісам «Par Tēviju» («За Айчыну»)

Ордэн Трох Зорак уяўляе сабой белы эмаляваны крыж з залатой аблямоўкай. На пярэднім баку ў цэнтры знаходзіцца сіні эмалевы медальён з трыма зоркамі. У цэнтры з адваротнага боку крыжа — пазалочаны медальён з дэвізам «Per aspera ad astra» і надпісам «Latvijas Republika — 1918.g. 18. novembris».

Ордэн мае пяць ступеняў. Асоба, узнагароджаная Ордэнам І ступені, называецца камандорам вялікага крыжа; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІ ступені — старшым афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІІІ ступені — камандорам; асоба, узнагроджаная ордэнам ІV ступені — афіцэрам; асоба, узнагроджаная ордэнам V ступені — кавалерам. У якасці асобай узнагароды камандор вялікага крыжа можа атрымаць і ордэнскі ланцуг. Ордэн таксама мае ганаровыя знакі трох ступеняў: І ступень — залаты знак, ІІ ступень — сярэбраны, ІІІ ступень — бронзавы.

З 1999 года існуе Братэрства Ордэна Трох Зорак, у якое ўваходзяць усе асобы, узнагароджаныя ордэнам, незалежна ад яго ступеняў.

Сярод асоб, узнагароджаных ордэнам, ёсць і трое беларусаў: паэты Рыгор Барадулін (1997) і Сяргей Панізнік (1998), а таксама мастак Вячка Целеш (2006).

Знакі ордэна[правіць | правіць зыходнік]

1-я ступень ордэна, з ланцугом 1-я ступень ордэна 1-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын
LVA Order of the Three Stars - Grand Cross BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Grand Cross BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Grand Cross BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis I class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis I class D.JPG
2-я ступень ордэна 2-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 3-я ступень ордэна
LVA Order of the Three Stars - Grand Officer BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Grand Officer BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis II class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis II class D.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis III class.JPG
3-я ступень ордэна, для ўзнагароджання жанчын 4-я ступень ордэна 5-я ступень ордэна
LVA Order of the Three Stars - Commander BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Officer BAR.png
LVA Order of the Three Stars - Knight BAR.png
Triju Zvaigžņu ordenis III class D.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis IV class.JPG
Triju Zvaigžņu ordenis V class.JPG

Афіцэры[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]