Аснежыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аснежыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аснежыцы
Дата ўтварэння 3 чэрвеня 1957
Насельніцтва (2009) 5 963
Код аўтам. нумароў 1

Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.

Утвораны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Аснежыцы, у склад Гарадзішчанскага сельсавета перададзены вёскі Вулька, Высокае, Купяцічы, Пачапава і тэрыторыя МТС[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[2]. 5 сакавіка 1981 года вёска Аснежыца перайменавана ў Аснежыцы. 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет[3].

29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі Аснежыцы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекі[5], з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района Архівавана 20 сакавіка 2019.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 88 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пинского района(недаступная спасылка)
  4. Решение Пинского районного Совета депутатов от 29 декабря 2010 г. № 05-10 Об упразднении сельского населенного пункта Дружный(недаступная спасылка)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.