Астравы Хорн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Астравы Хорн
Îles Horn
Horn topo map BE.svg
Каардынаты: Каардынаты: 14°14′00″ пд. ш. 178°07′17″ з. д. / 14.233333° пд. ш. 178.121389° з. д. (G) (O) (Я)14°14′00″ пд. ш. 178°07′17″ з. д. / 14.233333° пд. ш. 178.121389° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Колькасць астравоў 2
Найбуйнейшы востраў Востраў Футуна, Уоліс і Футуна
Агульная плошча 94,3 км²
Найвышэйшы пункт 524 м
Краіна Flag of France.svg Уоліс і Футуна
Астравы Хорн (Акіянія)
Астравы Хорн
Насельніцтва (2008) 4 238 чал.
Шчыльнасць насельніцтва 44,942 чал./км²
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgАстравы Хорн на Вікісховішчы 

Астравы Хорн (фр.: Îles Horn), таксама архіпелаг Футуна (фр.: Îles de Futuna) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча - 94,3 км². Насельніцтва (2008 г.) - 4238 чал.

Архіпелаг складаецца з двух вулканічных астравоў Футуна і Алофі. На падводных схілах вулкана сустракаюцца магнітныя анамаліі. Найвышэйшы пункт вострава Футуна — гара Пуке (524 м), вострава Алофі — гара Калафау (417 м). Частку ўзбярэжжа атачае каралавы рыф. Дзякуючы трапічнаму вільготнаму клімату на астравах ёсць невялікія рэкі. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Архіпелаг населены палінезійскім народам футуна, які да прыходу еўрапейцаў стварыў на ім дзве невялікія дзяржавы Сігаве і Ала. У маі 1616 г. астравы былі адкрыты галандскай экспедыцыяй і атрымалі назву Хорн у гонар аднаго з галандскіх гарадоў. У 1887 г. Сігаве і Ала трапілі ў каланіяльную залежнасць ад Францыі.

Мясцовая эканоміка скіравана на забеспячэнне ўнутранага спажывання. Развіваюцца земляробства і рыбалоўства. Востраў Алофі амаль ненаселены, выкарыстоўваецца для сельскай гаспадаркі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]