Астракветныя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Астракветныя
Pusteblume.JPG
Дзьмухавец (Taraxacum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterales Lindl., 1833

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   35419
NCBI   4209
EOL   4205

Астракве́тныя (Asterales, або Synandrae) — парадак двухдольных раслін;

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы і паўхмызнякі, радзей хмызнякі, ліяны ці невялікія дрэвы. Лісты чарговыя ці радзей супраціўныя, часам кальчаковыя, простыя, ад цэльных да расчлененых, бываюць рэдукаваныя, без прылісткаў. Характэрна прысутнасць запаснога вугляводу інуліну. Кветкі сабраны ў рацэмозныя (батрычныя) суквецці кошыкі. Апошні ўяўляе сабой кветаложа — выцягнутае, выпуклае ці ўвагнутае. Звонку кветаложа акружана абгорткай з відазмененых верхавінкавых лістоў. Абгортка можа быць з аднаго раду або яна шматрадная (бадзяк), чарапічная ці кручкаватая (лопух).

Асобныя кветкі кошыка сядзяць на плоскім, больш ці менш выпуклым ці нават верацёнападобным агульным кветаложы. У кошыках з аднароднымі кветкамі краявыя (прамянёвыя) кветкі — жаночыя ці бясплодныя, а цэнтральныя (дыскавыя) — двухполыя ці функцыянальна мужчынскія. Калякветнік і андрацэй 5-членныя ці рэдка чатырохчленныя. Трубка чашачкі разам з асновай трубачкі венчыка поўнасцю прырасла да завязі, і яе свабодныя лопасці звычайна моцна відазме-нены і ператвораны ў чубок, ці папус, які часта рэдукаваны ці адсутнічае. Венчык пяці асноўных тыпаў: трубчасты (актынаморфны і поўнасцю зрослапялёсткавы, на вяршыні пяцізубчасты), язычковы (на ранняй стадыі развіцця трубчасты, але ў час цвіцення расшчапляецца ўздоўж і ператвараецца ў язычковы); двухгубы зігаморфны з трохчленнай, верхняй і двухчленнай, ніжняй губамі; несапраўднаязычковы — на вяршыні трохзубчасты і варонкападобны — венчык мае не зусім роўныя долі, ён злёгку зігаморфны. Тычынкі прымацаваны да трубкі венчыка і чаргуюцца з пялёсткамі, ніці звычайна свабодныя, але могуць зрастацца ў трубку. Пыльнікі звычайна склеены паміж сабой. Гінецэй з дзвюх медыяльных карпел, паракарпны. Пад рыльцам слупок часта нясе каўнерык валаскоў (вымятаючыя валаскі). Завязь ніжняя, аднагняздовая з адным семязачаткам.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Парадак уключае каля 28 тыс. відаў (900—1000 родаў), распаўсюджаных па ўсім зямным шары і прадстаўленых ва ўсіх кліматычных зонах. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу эвастэрыды II.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле сістэме класіфікацыі APG II (2003) парадак Астракветных складаецца з 13 сямействаў:

[+…] — сямейства, якое можа быць аддзелена ад папярэдняга;
§ — сямейства, склад якога змяніўся ў параўнанні з Сістэмай APG (1998)

Філагенія[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прыведзена кладаграма групы asterids, якая паказвае меркаваныя роднасныя адносіны парадку Астракветныя паводле сістэмы класіфікацыі APG III (2009)[3]:

asterids  

Кізілакветныя (Cornales)




Верасакветныя (Ericales)


euasterids  
lamiids (euasterids I)

(Garryales)




Агурочнікавыя (Boraginaceae)



Гарычкакветныя (Gentianales)




Паслёнакветныя (Solanales)



Ясноткакветныя (Lamiales)





campanulids (euasterids II)  

(Aquifoliales)




Астракветныя (Asterales)



(Escalloniales)




(Bruniales)




Парасонакветныя (Apiales)




(Paracryphiales)



Варсянкакветныя (Dipsacales)










Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондан: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (Праверана 25 мая 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:APG3