Афанасій (Мартас)

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Афанасій (свецкае імя Антон Вікенцьевіч Ма́ртас) (8 верасня 19043 лістапада 1983, Буэнас-Айрэс) — праваслаўны манах і святар, епіскап Віцебскі і Полацкі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, гісторык. Магістр багаслоўя (1933).

Жыў на Холмшчыне (з 1940), у Беларусі, у Германіі (з 1944 г., у т.л. у лагеры для перамешчаных асоб), у Аргенціне (з пачатку 1950-х гадоў).

Паходзіў з сялянскай сям'і Вікенція Ма́ртаса. Скончыў Навагрудскую гімназію, у 1930 гозе багаслоўскі факультэт Варшаўскага універсітэта. ! 1933 годзе абараніў магістарскую дысертацыю з багаслоўя. На 2-м курсе універсітэта пастрыгся ў манахі ў Пачаеўскай лаўры. Архімандрыт (1938). Выконваў святарскiя абавязкi на Холмшчыне (з 1940 г.). Епіскап Віцебскі і Полацкі (8.3.1942). Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабора (30.8—28.9.1942), на якім была абвешчана Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ), аўтакефалія беларускай праваслаўнай царквы). З 1944 года ў Германіі кіраваў прыходамі ў брытанскай зоне. 6 мая 1946 года далучыўся, разам з іншымі беларускімі епіскапамі, да Рускай замежнай праваслаўнай царквы (РЗПЦ). З пачатку 1950-х гадоў архіепіскап РЗПЦ у Аргенціне, з 1970 года ў Аўстраліі (архіепіскап Сіднейскі і Новазеландскі). З 1971 года жыў у Аргенціне.

Даследаваў гісторыю беларускага царкоўнага і рэлігійнага жыцця. Аўтар манаграфіі «Матырыялы да гісторыі Праваслаўнай Беларускай царквы» (Германія, 1947) і кнігі «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни» (Буэнас-Айрэс, 1966; Мінск, 1990).

[правіць] Літаратура

  • Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах