Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
Членства:

20 прыходаў

:

Сабор Святога Кірылы Тураўскага (Нью-Ёрк)

Тып арганізацыі:

Царква

Афіцыйная мова:

Беларуская

Кіраўнікі
Епіскап

Святаслаў (Вячаслаў Логін)

Заснаванне
Сабор Беларускай праваслаўнай царквы

9 жніўня 1927

www.belapc.org

Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) — назва некалькіх рэлігійных арганізацый, якія абвяшчаюць сабе незалежнай беларускай праваслаўнай царквой. Адна з іх сцвярджае, што БАПЦ мае 12 прыходаў у Беларусі і шэраг за мяжой[1], іншыя даследчыкі лічаць, што зараз у БАПЦ ўваходзіць не больш за 20 суполак у ЗША, Канадзе і Аўстраліі[2]. БАПЦ у Беларусі не мае дзяржаўнай юрыдычнай рэгістрацыі прыходаў.

БАПЦ не прызнаецца памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, а Рускай праваслаўнай царквой называецца, як і іншыя некананічныя цэрквы, праваслаўнай дэнамінацыяй. БАПЦ прызнаецца некананічнымі цэрквамі: Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, Сусветны Амерыканскі Патрыярхат і інш.

У традыцыі БАПЦ выводзіць сваё паходжанне ад Наваградскай мітраполіі, створанай Канстанцінопальскім патрыярхатам (1330) па просьбе вялікага князя літоўскага Гедзіміна, і ўзначаленай мітрапалітам Феафілам. З 1415 па 1418 гады ёй кіраваў Рыгор (Цамблак), прызначаны саборам епіскапаў без благаславення Канстанцінопальскага Патрыярха[3].

Падчас напалеонаўскай вайны (1812) архіепіскап Магілёўскі Варлаам (Шышацкі) прысягнуў Напалеону, за што быў пазбаўлены сана і сасланы ў Ноўгарад-Северскі манастыр. На некаторых дадзеных, гэты крок быў абумоўлены імкненнем захаваць спакой у епархіі[4], сам Варлаам сцвярджаў, што заўсёды захоўваў вернасць Усерасійскаму прастолу, але, не жадаючы рэпрэсій супраць манаства, духавенства і паствы епархіі, быў вымушаны прысягнуць Напалеону[5].

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 ліпеня 1922 года ў кафедральным саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску адбыўся царкоўны сінод, які вырашыў дзеля абароны ад абнаўленцкага ВЦУ стварыць аўтаномную (але не аўтакефальную) беларускую мітраполію, абраць архіепіскапа Мелхіседэка Паеўскага мітрапалітам з тытулам Мінскі і Беларускі і стварыць 4 епархіі: Мінскую, Бабруйскую, Мазырскую і Слуцкую. Паводле іншых звестак, стварэнне мітраполіі санкцыянаваў патрыярх Ціхан, а Мелхіседэк толькі самачынна ўзяў на сабе кіраўніцтва ўсімі епархіямі на тэрыторыі Беларусі, а не толькі Мінскай[6]. Кардынальных наступстваў гэты крок не меў, і беларускія свяшчэннікі працягвалі знаходзіцца ў кананічных адносінах з Маскоўскім Патрыярхатам, а ў чэрвені 1926 года Мелхіседэк прынёс пакаянне мітрапаліту Сергію і склаў з сябе тытул мітрапаліта[7].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Бабруйскі епіскап Філарэт стварыў ініцыятыўную групу па скліканні з'езда прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, які адкрыўся 9 жніўня 1927 года ў Мінску. У iм прынялі ўдзел прадстаўнікі 333 прыходаў Мінскай, Барысаўскай, Мазырскай, Слуцкай, Бабруйскай епархій і адной акругі (благачыння) Аршанскай епархіі. Сабор абвясціў аўтакефалію і абраў самастойнае кіраўніцтва. На 1 студзеня 1928 года Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква мела ў Гомельскай акрузе — 24 прыходы, у Полацкай — 12, Аршанскай — 10. Усяго ў БССР на той час БАПЦ налічвала 344 прыходы, у якіх неслі службу 399 святароў[8].

Гэты крок духавенства тлумачыла цяжкім становішчам Праваслаўнай Царквы Усерасійскай, якая ў той час перажывала шматлікія рэлігійныя рознагалоссі, і жаданне пазбегнуць уцягвання ў барацьбу царкоўных груповак[9]. У выніку пашыраных з 1935 года рэпрэсій супраць святарства, на 24 чэрвеня 1938 года ў БССР засталіся дзейнічаць толькі 2 царквы — ў Оршы i Мазыры[8]. Перад вайной, у 1941 годзе, на тэрыторыі БССР не было ані царкоўнай арганізацыі, ані легальна адчыненых цэркваў[10].

Перыяд Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Вясною 1942 года прадстаўнікі Беларускай народнай самапомачы (БНС) правялі перамовы з Беларускім мітрапалітам Панцялейманам аб узнаўленні аўтакефаліі, але атрымалі адмову. Тады прадстаўнікі БНС звярнуліся ў Генеральны камісарыят "Беларусь" з просьбай аб скасаванні ўлучэння Беларускае Праваслаўнае Царквы ў маскоўскую[11], на што была атрыманая згода. Такім чынам, кіраўніцтва Камісарыяту запатрабавала ад епіскапату Беларускай мітраполіі абвясціць аўтакефалію, прапаведаваць на беларускай мове, звольніць расійскіх[Удакладніць!] святароў ды спыніць згадванне мітрапаліта Сергія. Архірэйскі сабор у асобе мітрапаліта Панцялеймана і епіскапа Венедыкта пастанавіў прыняць патрабаванні, але адкласці абвяшчэнне аўтакефаліі да яе прызнання Маскоўскім патрыярхатам[12].

1 чэрвеня Генеральны камісарыят «Беларусь» загадаў мітрапаліту Панцеляйману пайсці, нібыта на адпачынак, у манастыр у Лядах за супраціў абвяшчэнню аўтакефаліі яго адкладаннем, а царкоўнае кіраўніцтва перадаць архіепіскапу Філафею. Аднак перамовы БНС, а пазней Генеральнага камісарыята, з архіепіскапам Філафеем таксама не далі плёну. У выніку 15 ліпеня кіраўніцтва Камісарыяту загадала епіскапату Беларускай мітраполіі неадкладна пачаць падрыхтоўку да склікання Усебеларускага Царкоўнага Сабору, дзеля чаго архіепіскап утварыў камісію. Па атрыманні 1 жніўня ад мітрапаліта Панцялеймана пісьмовага даручэння склікаць Сабор дзеля «афармлення створанае мітрапалітам аўтакефаліі» архіепіскап Філафей прызначыў яго на 28 жніўня і разаслаў інструкцыі ў справе выбару дэлегатаў. Але Сабор пачаў сваю працу толькі 30 жніўня пасля малебну ў мінскай Свята-Праабражэнскай саборнай царкве і працягваўся да 2 верасня. Бралі ў ім удзел з правам голасу 3 епіскапы, 65 святароў і 65 прадстаўнікоў ад вернікаў. 128-мю галасамі супраць 3-х устрыманых Сабор ўхваліў прапанову неадкладнага абвешчання аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы[11]. На ім прынялі Статут «Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Нацыянальнай Царквы», параграф 113 якога абвяшчаў: Кананічнае аб'яўленне аўтакефаліі наступіць пасля прызнання яе ўсімі аўтакефальнымі цэрквамі[12]. Сабор таксама зацвердзіў тэксты лістоў да Канстанцінопальскага патрыярха і галоваў усіх аўтакефальных праваслаўных цэркваў з просьбай прызнаць аўтакефалію Царквы і прыняць яе, «як сястру», у малітоўную супольнасць. На заканчэнне Сабор прыняў пастанову, якой абавязваў епіскапаў давесці справу аўтакефаліі да завяршэння. Аднак епіскапы, апраўдваючыся неабходнасцю подпісу мітрапаліта пад лістамі ў справе прызнання аўтакефаліі, іх не выслалі[11]. Такім чынам, ні фактычнага абвяшчэння аўтакефаліі, ні прызнання яе іншымі цэрквамі не адбылося.

Эміграцыя[правіць | правіць зыходнік]

Наступленне савецкіх войскаў вымусіла епіскапат Беларускай мітраполіі эмігрыраваць ў Германію.

Пасля вайны ўсе члены епіскапата з большай часткай паствы ўвайшлі ў склад Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Некаторая частка эмігрантаў звярнулася да кіраўніка УАПЦ Палікарпа з просьбай стварыць для іх асобную Беларускую аўтакефальную царкву. 5 чэрвеня 1948 года ў Канстанцы (Заходняя Германія) адбыўся царкоўны з'езд, на якім было прынята рашэнне заснаваць Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ)[13]. Узначаліў яе перашэдшы з УАПЦ епіскап Мелітопальскі Сергій (Ахаценка), узведзены Палікарпам у сан архіепіскапа. У 1949 годзе ён разам з епіскапамі УАПЦ узвёў у сан епіскапа Васіля (Тамашчыка) са званнем «Віленскі». У БАПЦ было створана две епархіі — Аўстралійская (якую ўзначаліў Сергій) і Канадска-Амерыканская (Васіль). Епіскап Сергій пачаў прымаць у БАПЦ суполкі Канстанцінопальскага патрыярхата, у выніку чаго Канстанцінопальскі патрыярх выдаў Томас, у якім аб'явіў, што Сергій не з'яўляецца праваслаўным епіскапам, а БАПЦ, як праваслаўнай царквы, не існуе[14].

У 1968 годзе ў БАПЦ з'явілася яшчэ два епіскапа: Андрэй (Крыт) быў пасвечаны на епіскапа Гродзенскага, Наваградскага і Кліўлендскага, а архімандрыт Мікола Мацукевіч стаў епіскапам Турава, Пінска і Таронта. Пасля смерці Сергія (1971) быў праведзены Сабор БАПЦ (1972), які выбраў новым старшынёй Андрэя Крыта і дараваў яму тытул мітрапаліта. У 1979 годзе святаром БАПЦ стаў Ізяслаў (Бруцкі).

У 1980 годзе, пасля прызначэння Бруцкага настаяцелем у Хайленд-Парк, стары святар адмовіўся пакідаць царкву, і яго прыхільнікі новага настаяцеля не ўпусцілі. У выніку гэтага арх. Мікалай абвясціў мітр. Андрэя недзеяздольным і абвясціў аб пераходзе трох прыходаў (Хайленд-Парк, Кліўленд і Дэтройт) пад яго юрысдыкцыю. 7 жніўня 1982 года архірэйскі сабор БАПЦ (Андрэй і Ізяслаў) аб'явілі аб адлучэнні Мікалая ад царквы. Аднак пасля смерці мітрапаліта Андрэя на саборы ў Хайленд-Парку (26-27 мая 1983) менавіта Мікалай быў абраны мітрапалітам. Таму Ізяслаў склікаў Пазачарговы Саборы ў Мюнстэры (Вялікабрытанія), дзе таксама быў выбраны мітрапалітам у маі 1984. Так БАПЦ раскалолася на дзве юрысдыкцыі[15]. Пад кіраўніцтвам Ізяслава апынуліся 3 прыходы ў Англіі, 2 у Аўстраліі і 1 у ЗША. Другую групу ўзначаліў архіепіскап Таронта, пад амафорам якога 5 прыходаў у ЗША, адзін у Канадзе і адзін у Аўстраліі.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці мітрапаліта Мікалая (2003) Ізяслаў здолеў далучыць да сваёй юрысдыкцыі большую частку яго прыходаў. Але яшчэ раней новым старшынёй БАПЦ аб'явіў сабе Аляксандр Салагуб (былы супрацоўнік Аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ), якаго раней Мікалай прыняў у сваю БАПЦ, а праз некалькі месяцаў адлучыў ад яе. Аляксандр (які рашэнне Мікалая не прызнаў) разам з сербскім епіскапам Дамаскінам, які знаходзіўся на пакоі, узвялі ў сан епіскапа БАПЦ серба Ёвана Пурыча, які пасля смерці Мікалая аб'явіў сябе мітрапалітам, а Пурыча кіраўніком справамі БАПЦ[Крыніца?]. У гэты час да групы Салагуба далучаецца былы свяшчэннік РПЦ Іван (Спасюк), які разам з Пурычам скінулі Салагуба (які не прызнаў і гэта рашэнне).

У 2004 годзе ў БАПЦ Ізяслава ў сувязі з цяжкай хваробай апошняга вікарным епіскапам Баранавіцкім і Бруклінскім і выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ быў прызначаны Васіль (Касцюк), які перайшоў у БАПЦ з РПЦ. Але царкоўны савет і яго прыхільнікі заблакіравалі будынак царквы Кірылы Тураўскага і не пусцілі туды Васіля. Праз некалькі месяцаў Васіль вярнуўся ў Беларусь, наклаўшы анафему на шэраг членаў царкоўнага савета. У Беларусі ён некаторы час называў сабе законным кіраўніком БАПЦ, а затым аб'явіў аб стварэнні новой юрысдыкцыі «Беларускі грэка-праваслаўны рух»; у 2009 годзе далучыўся да БАПЦ Пурыча і стаў членам Архіерэйскага Сіноду і «кіраўніком падпольных прыходаў у Беларусі». Мітрапаліт Ізяслаў памёр 27 лістапада 2007 ад хваробы Паркінсона[Крыніца?].

11 мая 2008 года епіскапам быў абраны архімандрыт Святаслаў (Вячаслаў Логін). Абрад хіратоніі быў выкананы архіепіскапам Уманскім і Дэтройцкім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Пасіем ды епіскапам Х'юстанскім і Тэхаскім Макарыюсам пры дапамозе святарства і пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі і Канады[16]. Варта адзначыць, што менавіта Вячаслаў Логін вёў Царкоўны Сабор у жніўні 2003 года, калі было абвешчана аб спыненні спрэчак унутры царквы[17].

Іншыя арганізацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Расстрыжаны каталіцкі дыякан Дзмітрый Беленькі (пляменнік аднаго з кіраўнікоў КХП-БНФ Юрыя Беленькага) зарэгістраваў у Кліўлендзе на сваё імя прыход і епархію — Амерыканскую Беларускую епархію БАПЦ[18].
  • У 2001 годзе з РПЦ выйшаў свяшчэннік Іван Спасюк і аб'явіў сябе выконваючым абавязкі кіраўніка БАПЦ у Беларусі (ніхто з іншых БАПЦ і Б(Н)АПЦ яго не прызнаў). Ён перайменаваў сваю арганізацыю ў Беларускую народную царкву, а затым выехаў у ЗША, дзе далучыўся да царквы пад кіраўніцтвам А. Салагуба[18].
  • У 1994 годзе была заснаваная Беларуская Народная Аўтакефальная Праваслаўная Царква — Б(Н)АПЦ, якую часта СМІ (а таксама яе члены, неафіцыйна) таксама называюць БАПЦ. Узначалілі яе епіскап Пётр Гушча і свяшчэннік Леанід Акаловіч. Гэтую царкву не прызнае ні БАПЦ, ні ўкраінскія аўтакефалісты з прычыны яе некананічнасці і адыёзнасці[Крыніца?]. Пётр Гушча ў савецкі час[19] быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за крадзяжы ды разбойныя напады. Быў арыштаваны па абвінавачанні ў згвалтаванні. Падчас разбору быў прызнаны псіхічна хворым і прымусова лячыўся ў псіхіятрычным шпіталі[19]. У 1994 годзе ён стаў епіскапам створанай ім БНАПЦ. Званне епіскапа атрымаў у арганізацыі «Сусветны Амерыканскі Патрыярхат» (якой кіруе Юрый Рыжы), якая ўзводзіць у гэты сан усіх жадаючых[Крыніца?]. Толькі з 1967 па 1972) у САПе было заснавана 17 новых патрыярхатаў. У гэтай жа арганізацыя атрымаў сан святара Акаловіч, а потым сан епіскапа Іван Спасюк. У 1998 годзе Гушча быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за распусныя дзеянні ў дачыненні да непаўнагадовых дзяўчынак 8 і 10 гадоў і з гэтага часу хаваецца ва Украіне[Крыніца?]. Ёсць інфармацыя[Крыніца?], што ён жыве ў адным з манастыроў УПЦ КП у якасці звычайнага манаха. Асноўнай дзейнасцю БНАПЦ зараз з'яўляецца ўдзел у мітынгах і іншых мерапрыемствах радыкальнай апазіцыі.

Прыходы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паводле «Голас Царквы беларускай», 2006 г., № 24
  2. http://minds.by/stupeny/nomera/23/st23_45.html
  3. Пад пагрозай смерці з боку Вітаўта, пд. http://www.orthodox.com.ru/new/page.php?id=13&pg=2&PHPSESSID=7df98401febc8eb8cafa6213e7284fc1
  4. http://www.ortho-rus.ru/cgi-bin/ps_file.cgi?2_2684
  5. http://www.museum.ru/1812/Library/Rs7/index.html
  6. http://www.church.by/resource/Dir0056/Dir0083/Dir0102/Page0103.html
  7. http://www.pstbi.ccas.ru/bin/db.exe/no_dbpath/docum/cnt/ans/newmr/?HYZ9EJxGHoxITYZCF2JMTdG6XbuAdOjZeC4Zd8Ke60WDc8KWsOeceG0AeCKUe8gUWymWfe8ctmY*
  8. 8,0 8,1 Уладзімір Навіцкі. Палітыка расколу Рускай праваслаўнай царквы ў Беларусі (1920-я гг.)// Беларускі партал «Царква». 30 снежня 2007
  9. http://cb.iatp.by/dialog/d4.htm
  10. Зянон Пазняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Беларускія ведамасці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X — Старонкі 104—107 (Аўтакефалія).
  11. 11,0 11,1 11,2 Барыс Данілюк. Усебеларускі Праваслаўны Царкоўны Сабор 1942 г. у Менску// Беларуская Аўтакефалія. № 1 (1) 2009. Старонкі 15-17.
  12. 12,0 12,1 Силова С. В. Крестный путь. Белорусская православная церковь в период немецкой оккупации 1941—1944 гг. — Минск: Изд-во Белорусского экзархата, 2005. — 71 с.
  13. Аўтакефалія. — Мінск: Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне», 2005. — 15 с.
  14. http://zarubezhje.narod.ru/rs/S_377.htm
  15. Алег Тачоны. Беларуская Аўтакефалія на ростанях// Наша Ніва. 20 чэрвеня 2002
  16. Хіратонія архімандрыта Святаслава ў епіскапа БАПЦ // Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква. 11 мая 2008
  17. Хіратанізаваны новы епіскап БАПЦ// Наша Ніва. 12 мая 2008
  18. 18,0 18,1 http://www.hierarchy.religare.ru/h-orthod-baoc.html
  19. 19,0 19,1 http://www.ortho-rus.ru/cgi-bin/ps_file.cgi?2_3905

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]