Ацэтылсаліцылавая кіслата

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ацэтылсаліцылавая кіслата
Ацэтылсаліцылавая кіслата
Ацэтылсаліцылавая кіслата (Acidum acetylsalicylicum)
Хімічнае злучэнне
ІЮПАК 2-ацэтылоксібензойная кіслата
Брута-
формула
C9H8O4 
CAS 50-78-2
PubChem 2244
Класіфікацыя
Фарм.
група
Ненаркатычныя анальгетыкі, уключаючы нестэроідныя і іншыя супрацьзапаленчыя сродкі. Антыагрэганты.[1]
АТХ A01AD05, B01AC06, N02BA01
МКЗ-10 G43.43., I20.020.0, I25.25., I26.26., I63.63., M06.906.9, M54.354.3, M54.454.4, M79.079.0, R50.50., R51.51., R52.252.2[1]
Лекавыя формы
таблеткі, таблеткі для дзяцей, таблеткі пакрытыя кішачнарастваральнай абалонкай, таблеткі пакрытыя абалонкай, таблеткі шыпучыя[2]
Гандлёвыя назвы
«Аспірын Кардыё», «АСК-кардыё», «Аскапірын», «Аспіватрын», «Аспікор», «Аспінат», «Аспірын», «Аспітрын», «Асправіт», «Ацэкардол», «Ацсбірын», «КардыАСК», «Кардыяпірын», «Некстрым Фаст», «Таспір», «Тэрапін», «Тромба АСС», «Упсарын Упса», «Флуспірын»[2], «Комбі-Аск»

Ацэтылсаліцылавая кіслата (разм. аспіры́н; лац.: Acidum acetylsalicylicum, саліцылавы эфір воцатнай кіслаты) — лекавы сродак, які аказвае анальгезуючае (абязбольвальнае), гарачкапаніжальнае, супрацьзапаленчае і антыагрэгантнае дзеянне.

Механізм дзеяння і профіль бяспекі ацэтылсаліцылавай кіслаты добра вывучаны, яе эфектыўнасць клінічна апрабавана, у сувязі з чым гэты прэпарат уваходзіць у спіс найважнейшых лекавых сродкаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя[3].

Ацэтылсаліцылавая кіслата таксама шырока вядома пад запатэнтаванай гандлёвай маркай «Аспірын» фірмы «Bayer»[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ацэтылсаліцылавая кіслата ўпершыню была сінтэзавана Шарлем Фрэдэрыкам Жэрарам у 1853 годзе.

10 жніўня 1897 года Фелікс Хофман, які працаваў у лабараторыях фірмы Bayer AG, першы раз атрымаў узоры ацэтылсаліцылавай кіслаты ў форме, магчымай для медыцынскага ўжывання. Нароўні з Хофманам вынаходнікам аспірыну таксама называюць Артура Айхенгруна (Arthur Eichengrun), імя якога ў часы нацызму свядома аддавалася забыццю ў гэтай якасці па прычыне яго яўрэйскай нацыянальнасці.[5][6] Сырцом для атрымання ацэтылсаліцылавай кіслаты служыла кара дрэва асіны (Aspen ням.) што і паслужыла асновай для назвы ўсім вядомага аспірыну. Bayer зарэгістравала новыя лекі пад гандлёвай маркай аспірын. Хофман адкрыў лячэбныя ўласцівасці ацэтылсаліцылавай кіслаты, спрабуючы знайсці лекі для свайго бацькі, які пакутаваў на рэўматызм.

Ужо ў 1899 годзе першая партыя гэтых лекаў з'явілася ў продажы. Першапачаткова быў вядомы толькі гарачкапаніжальны эфект аспірыну, пазней высветліліся таксама яго болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. У першыя гады аспірын прадаваўся як парашок, а з 1904 года ў форме таблетак.

У 1983 годзе ў медыцынскім часопісе New England Journal of Medicine з'явілася публікацыя даследавання[7], у якім даказана новая важная ўласцівасць прэпарата — пры яго выкарыстанні падчас нестабільнай стэнакардыі ў 2 разы памяншаецца рызыка такога зыходу захворвання як інфаркт міякарда або смерць.

Па новых даных, аспірын таксама змяншае рызыку захварэць на рак, у прыватнасці малочнай залозы і тоўстай кішкі.[8][9][10]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ацэтылсаліцылавая кіслата. Рэестр лекавых сродкаў. РеЛеС.ру (18.06.1999). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 15 чэрвеня 2008.
  2. 2,0 2,1 Поиск по базе данных ЛС, опции поиска: МНН — Ацетилсалициловая кислота, флаги «Искать в реестре зарегистрированных ЛС», «Искать ТКФС», «Показывать лекформы». Обращение лекарственных средств. ФГУ «Научный центр экспертизы средств медицинского применения» Росздравнадзора РФ (27.03.2008). — Типовая клинико-фармакологическая статья является подзаконным актом и не охраняется авторским правом согласно части четвёртой Гражданского кодекса Российской Федерации №230-ФЗ от 18 декабря 2006 года. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2011. Праверана 15 чэрвеня 2008.
  3. WHO Model List of Essential Medicines, 16th list (англ.)  (pdf). WHO (март 2009). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2012. Праверана 6 студзеня 2012.
  4. Рэгістр Патэнтавага і гандлёвага кіравання Германіі(ням.) 
  5. Mahdi, JG; Mahdi, AJ, Mahdi, AJ, Bowen, ID (April 2006). "The historical analysis of aspirin discovery, its relation to the willow tree and antiproliferative and anticancer potential". Cell proliferation 39 (2): 147–55. doi:10.1111/j.1365-2184.2006.00377.x. PMID 16542349. 
  6. Sneader W (23–30 December 2000). "The discovery of aspirin: a reappraisal". BMJ 321 (7276): 1591–4. doi:10.1136/bmj.321.7276.1591. PMID 11124191. 
  7. Lewis HD, et al. (Aug 1983). "Protective effects of aspirin against acute myocardial infarction and death in men with unstable angina. Results of a Veterans Administration Cooperative Study". N Engl J Med 309 (7): 396–403. doi:10.1056/NEJM198308183090703. ISSN 00284793. PMID 6135989. 
  8. Michael J. Thun, Eric J. Jacobs & Carlo Patrono "The role of aspirin in cancer prevention"
  9. Эльвіра Кошкіна Аспірын напалову змяншае рызыку смерці ад рака грудзей // 17 лютага 2010 года
  10. Эльвіра Кошкіна Аспірын змяншае рызыку смерці ад рака тоўстай кішкі // 12 жніўня 2009 года

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:АТХ код N02B Шаблон:АТХ код B01