Аўл Карнелій Цэльс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўл Карнелій Цэльс
Aulus Cornelius Celsus
Aulus Cornelius Celsus.jpg
Дата нараджэння:

каля 25 да н.э.

Дата смерці:

каля 50 н.э.

Кірунак:

энцыклапедыст

Асноўныя інтарэсы:

медыцына, філасофія, рыторыка, права, сельская гаспадарка, ваенная справа

Аўл Карнелій Цэльс (лац.: Aulus Cornelius Celsus, каля 25 да н.э. — каля 50 н.э.) — рымскі філосаф і ўрач. Пакінуў пасля сябе каля 20 кніг па філасофіі, рыторыцы, праву, сельскай гаспадарцы, вайсковай справе і медыцыне. У працах па медыцыне сабраў самыя праўдзівыя (на той час) веды па гігіене, тэрапіі, хірургіі і паталогіі. Заклаў аснову медыцынскай тэрміналогіі. Увёў у хірургію лігатуру для перавязкі крывяносных сасудаў. У псіхіятрыі вядомы як аўтар тэрміна «дэлірый». Валодаючы шырокай эрудыцыяй, набытай старанным вывучэннем грэчаскіх крыніц, Цэльс склаў шырокую энцыклапедыю («Artes»), якая ахоплівала філасофію, рыторыку, юрыспрудэнцыю, сельскую гаспадарку, ваеннае мастацтва і медыцыну. Захаваўся толькі аддзел аб медыцыне ў выглядзе трактата ў 8 кнігах («De medicina»). Гэта адзінае медыцынскае сачыненне, якое дайшло да нас ад лепшых часоў рымскай літаратуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]