Аўтаматычны грузавы карабель
ATV (скар. ад англ.: Automated Transfer Vehicle — «аўтаматычны [груза]перанослы транспартны сродак») — аўтаматычны грузавы касмічны карабель (АГК), распрацаваны ЕКА. Карабель прызначаны для дастаўкі паліва, навуковага абсталявання, прадуктаў, паветра і вады на Міжнародную касмічную станцыю (МКС). Акрамя таго, з дапамогай рухавікоў АГК ажыццяўляецца карэкцыя арбіты МКС. АГК прызначаны таксама для ачышчэння МКС ад адпрацаваных матэрыялаў і смецця. Гэта самы складаны касмічны карабель, які калі-небудзь ствараўся еўрапейскімі краінамі.
Першы аўтаматычны грузавы касмічны карабель адправіўся ў палёт да МКС 9 сакавіка 2008 года[1]. У далейшым мяркуецца запускаць адзін карабель кожныя 13—15 месяцаў.
Зноскі
Гл. таксама [правіць]
Аўтаматычныя непілатуемыя грузавыя касмічныя караблі:
- Прагрэс — Расійскі
- Спейс шатл — Амерыканскі (праграма закрыта)
- H-II Transfer Vehicle — Японскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аўтаматычны грузавы карабель
- ЦКП Федэральнага касмічнага агенцтва: ATV
- Station-bound freighter poised for critical practices (англ.)
- Jules Verne practices close approach to space station (англ.)
- Europe’s new cargo freighter safely docks to space station (англ.)
- Аўтаматычны транспартны карабель ATV
|
|