Б

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кірылічны алфавіт
Cyrillic letter Be.svg
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Б — другая літара кірылічнага алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Б («Букі»), утворанай графічным відазмяненнем В («ведзі»), што ўзнікла на аснове грэка-візантыйскай устаўнай В («віта»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі «б», «б'», пры аглушэнні «п» («бубенъ», «хлебъ»). Не мела лічбавага значэння, бо лічбавае значэнне «два», уласцівае грэка-візантыйскай «віце», перайшло на кірыліцкую літару В. У рукапісах XIV—XVII стст. у сувязі з функцыяніраваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначыць час і месца напісання помнікаў. У XVI ст., дзякуючы выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны, акрамя рукапіснай, набыла і друкаваную форму, стала адрознівацца малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і пачатку сказаў было яшчэ непаслядоўным. У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя звонкія выбухныя зычныя гукі «б», «б'», а пры аглушэнні «п» («барва», «белы», «грыб»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Выкарыстоўваецца ў афіцыйных абрэвіятурах (БССР, ТБМ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне «другі» (пункт «Б»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (квадрат № 6 б).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Булыка, А. М. Б / А. М. Булыка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 тамах. Том 1. А — Беліца. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 244.