У, літара

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кірылічная літара У
Rosyjska litera У.PNG
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

У, у (назва: у) — літара (буква) ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (20-я ў балгарскай, 21-я ў рускай і беларускай, 24-я ў сербскай і ўкраінскай, 25-я ў македонскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. Літара "оукъ" (ук) пішацца ў сярэдзіне ці канцы слова, а літара "оник" пішацца ў пачатку слова. У стара- і царкоўнаславянскім алфавіце носіць назву «ѹкъ», што азначае «навука, вучэнне, навучэнне». У кірыліцы звычайна лічыцца 21-й па парадку, лікавага значэння не мае, у глаголіцы па ліку 22-я, мае лікавае значэнне 400. Паходжанне літары ў абедзвюх азбуках - дыграф з літар «он» (О) і «іжыца» (Ѵ).

У грамадзянскім шрыфце Пятра I кірылічны «Ѹ» набыў форму сучаснай У.

Напісанне ѹ ў стараславянскіх і старажытнарускіх помніках нярэдка правакуе непрафесійных аўтараў на сцвярджэнне, што гэты дыграф гучаў у старажытнасці, як спараны гук (дыфтонг) [ou], і выкарыстанне гэтага тэзіса для этымалагічныя пошукаў. Ніякіх навуковых падстаў для такога сцвярджэння сучаснай філалогіі невядома.