Ѣ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Кірылічны алфавіт
Cyrillic letter Yat.svg
Кірыліца
А Б В Г Ґ Д Ђ
Ѓ Е (Ѐ) Ё Є Ж З (Ζ)
Ѕ И (Ѝ) І Ї Й Ј
К Л Љ М Н Њ О
П Р С Т Ћ Ќ У
Ў Ф Х Ц Ч Џ Ш
Щ Ъ Ы Ь Э Ю Я
Гістарычныя літары
(Ҁ) (Ѹ) Ѡ (Ѿ) (Ѻ) Ѣ
Ѥ ІѢ Ѧ Ѫ Ѩ Ѭ Ѯ
Ѱ Ѳ Ѵ (Ѷ) Ын
Літары неславянскіх моў
Ӑ Ӓ Ә Ӛ Ӕ Ғ Ӷ
Ҕ Ӗ Ҽ Ҿ Ӂ Җ Ӝ
Ҙ Ӟ Ӡ Ӥ Ӣ Ӏ Ҋ
Қ Ҟ Ҡ Ӄ Ҝ Ԟ Ӆ
Ӎ Ҥ Ң Ӊ Ӈ Ӧ Ө
Ӫ Ҩ Ҧ Ҏ Ҫ Ҭ Ӳ
Ӱ Ӯ Ү Ұ Ҳ Һ Ҵ
Ӵ Ҷ Ӌ Ҹ Ӹ Ҍ Ӭ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ѣ, ѣ (яць) — літара гістарычнай кірыліцы і глаголіцы, сёння ўжываецца толькі ў царкоўнаславянскай мове. У стараславянскай мове пазначала нейкі доўгі галосны, як мяркуецца, [æ:] ці дыфтонг [ie:] (цікава, што ў глаголіцы няма асобнай літары, адпаведнай ётаванаму А (Ꙗ), так што кірылічныя напісанні ꙗзва, ꙗрость, ꙗсли перадаюцца там з пачатковай літарай яць; гэтак жа тлумачыцца і назва літары: мяркуюць, што стараслав. ѣть есць скажонае ѣдь (ѣдь) «ежа»). У беларускай мове ніколі не выкарыстоўваўся. У Расіі «яць» заставаўся ва ўжыванні аж да рэформы рускай арфаграфіі 1918 года, хаця ўжо к канцу XIX стагоддзя ў пераважнай большасці вялікарускіх гаворак яго вымаўленне практычна не адрознівалася ад вымаўлення галоснай е (хоць, у адрозненне ад апошняй, гістарычны «яць» у рускай мове пад націскам, як правіла, не пераходзіць у «е» і не чаргуецца з нулем гука). У кірыліцы «яць» звычайна лічыцца 32-й літарай (займае месца ў алфавіце пасля літары Ь), у глаголіцы па парадку 33-і, лікавага значэння не мае.

У невялікім ліку самых старажытных кірылічных помнікаў сустракаецца таксама адмысловая літара «ётаваны яць».