Баварская дзяржаўная бібліятэка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Будынак Баварскай бібліятэкі (справа)

Баварская дзяржаўная бібліятэка (ням.: Bayerische Staatsbibliothek) — цэнтральная бібліятэка федэральнай зямлі Баварыя, адна з найбольш значных еўрапейскіх універсальных бібліятэк. Размешчана ў горадзе Мюнхен на вуліцы Людвігштрасэ 16. Баварская дзяржаўная бібліятэка прызнана важнай міжнароднай навуковай бібліятэкай сусветнага ўзроўня. У супрацоўніцтве з Дзяржаўнай бібліятэкай у Берліне і Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай яна складае «Віртуальную нацыянальную бібліятэку Германіі». Баварская дзяржаўная бібліятэка мае адзін з самых важных у свеце збораў рукапісаў, самую вялікую калекцыяй інкунабул у Германіі, а таксама шматлікія іншыя значныя адмысловыя калекцыі (музычных выданняў, карт і ізавыданняў, краін Усходняй Еўропы, Усходу і Усходняй Азіі).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бібліятэка была заснавана ў 1558 годзе Вітэльсбахскім герцагам Альбрэхтам V. У аснову прыдворнай бібліятэкі лягло набыццё прыватнай бібліятэкі Іагана Альбрэхта Відманштэтэра. У 1571 годзе фонд бібліятэкі быў пашыраны за кошт набытага збору Іагана Якаба Фугера, які ўключаў бібліятэку Хартмана Шэдэля.

З 1663 года ў Баварыі існуе закон пра абавязковы экзэмпляр, паводле якога два экзэмпляра кожнага выпушчанага ў Баварыі друкарскага выдання павінны перадавацца Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы. Гэта правіла засталося нязменным да нашых дзён. З 1802 па 1804 год, падчас секулярызацыі ў Баварыі і далучэння фондаў прыдворнай бібліятэкі Пфальцскага курфюрства, Баварская дзяржаўная бібліятэка папоўнілася 550 000 тамамі літаратуры і 18 600 рукапісамі.

З 1919 года былая мюнхенская прыдворная бібліятэка носіць назву «Баварская дзяржаўная бібліятэка». Падчас Другой сусветнай вайны бібліятэка страціла парадку 500 000 тамоў, нягледзячы на эвакуацыю фондаў. Сам будынак быў разбурана на 85 %. Распачатыя ў 1946 годзе аднаўленчыя працы былі завершаны ў 1970 годзе адкрыццём нанова адрамантаванага паўднёвага крыла. У 1988 годзе распачала працу бібліятэка-дэпазітар у Гархінзе.

У 1997 годзе быў заснаваны «Мюнхенскі цэнтр аблічбоўкі дакументаў», а ў 2007 годзе было абвешчана пра супрацоўніцтва бібліятэкі з кампаніяй Google па аблічбоўцы адзінак захоўвання, на якія не распаўсюджваецца аўтарскае права.

У 2011 годзе Баварская дзяржаўная бібліятэка ў супрацоўніцтве з Інстытутам еўрапейскай гісторыі ў Майнцы і Германскім гістарычным інстытутам у Парыжы адкрыла шматмоўную платформу рэцэнзій Recensio.net. Тэксты рэцэнзій размешчаны пад ліцэнзіяй CC-BY-ND-NC (свабодная спампоўка пры ўмове ўказання аўтарства, забароне камерцыйнага выкарыстання і стварэння вытворных прац).

Фонды[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 48°08′50″ пн. ш. 11°34′50″ у. д. / 48.147222° пн. ш. 11.580556° у. д. (G) (O) (Я)