Данчык
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Да́нчык, сапр. Багдан Андрусішын (нар. 2 лютага 1958, Нью-Ёрк) — беларускі спявак, журналіст і грамадскі дзеяч.
Данчык нарадзіўся, вучыўся і пражыў большую частку жыцця ў Нью-Ёрку. Яго бацька Паўло – украінец, а маці Юлія – беларуска. З дзяцінства Данчык ведаў і беларускую, і ўкраінскую мовы.
Калі яму было 16 год, трапіў на канцэрт "Песняроў", – ансамбль гастраляваў у Амерыцы. А ўжо праз год Данчык запісаў свой першы альбом, які стаў першым беларускім дыскам у ЗША.
У 1981 скончыў універсітэт (факультэт масавых камунікацый).
У 1989 наведаў Беларусь, дзе выступіў з канцэртамі. Тады Данчык выступаўтаксама і ў Вільні. Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996. У 1997 заявіў, што спыняе сваю музычную кар'еру.
Асноўным заняткам Данчыка стала журналістыка. Супрацоўнік, в.а. дырэктара Беларускай службы Радыё "Свабода". Жыве ў Празе.
[правіць] Дыскаграфія
- Беларусачка (1977)
- Мы адной табе належым (з Леанідам Барткевічам, 1985)
- Я ад вас далёка (1985)
- Калядныя песьні (1997)