Песняры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Песняры
Песняры ў Яраслаўлі, 1974
Песняры ў Яраслаўлі, 1974
Асноўная інфармацыя
Жанр Фолк-рок
Фолк
Поп-рок
Гады 19692003 (сёння на назву прэтэндуе пяць калектываў)
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Адкуль БССР
Мова песень беларуская
руская
Лэйбл «Мелодия»
pesnyary.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Песняры́» — вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна, створаны ў Мінску ў 1969 годзе. Вядомы шырокай аўдыторыі слухачоў па песнях «Александрына», «Касіў Ясь канюшыну», «Алеся» і інш.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ансамбль першапачаткова пазіцыянаваўся як фальклорны. Аснову рэпертуару складалі апрацаваныя беларускія народныя песні. Паступова «Песняры» вынайшлі свой уласны стыль, яны гарманічна спалучылі актуальную замежную музыку з беларускімі напевамі. Мулявін называў гэты стыль «фольк-біт»[1]. Яны зваліся «Лявоны», а яшчэ раней выступалі ў складзе ВІА «Арбіта-67». «Песнярамі» назваліся часова, каб паўдзельнічаць у эстрадным конкурсе ў Маскве (1970), але так імі і засталіся, бо пасля конкурсу прыйшла ўсесаюзная слава.

Дэбютная пласцінка «Песняроў» (1971) уключала беларускія народныя песні ў музычнай апрацоўцы Уладзіміра Мулявіна, спалучаныя з модным тады біг-бітам, рок-н-рольнымі і блюзавымі мелодыямі. Яна выйшла на фірме «Мелодыя» ў Маскве накладам 4 млн асобнікаў. Пасля ў рэпертуар былі ўключаныя песні савецкіх кампазітараў, песні на вершы вядомых паэтаў  — Янкі Купалаы, Роберта Бёрнса, Уладзіміра Маякоўскага. Ансамблем былі пастаўленыя 2 вялікія тэатралізаваныя творы (рок-оперы) — «Песня пра долю» (1976) і «Гусляр» (1978).

У 1976 адбыліся гастролі ў ЗША. «Песняры» сталі першым ансамблем у СССР, які быў адзначаны «Залатым дыскам» фірмы «Мелодыя» (1982), што ўручаўся за продаж накладу ў 12 мільёнаў пласцінак[1].

У 1998 годзе ў гурце адбыўся раскол. У цяперашні час існуе каля пяці розных ансамбляў, якія маюць у сваёй назве слова «Песняры» і якія выконваюць песні легендарнага калектыву[2]. Правапераемнікам з’яўляецца Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», які запатэнтаваў сваю назву ў Расійскай Федэрацыі (пасведчанне № 92), а таксама гурт «Беларускія Песняры».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

1971 Ты мне вясною прыснілася Ты мне вясною прыснілася
1974 Алеся Алеся
1977 Перапёлачка Перапёлачка
1979 Волoгда Волагда
1980 Гусляр Гусляр
1982 Зачарованная моя Мая зачараваная
1984 Через всю войну Праз усю вайну

Існуе таксама шэраг сінглаў.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Склад гурту ўвесь час змяняўся. Найбольшыя знакамітымі ўдзельнікамі былі:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]