Базіліка Святога Антонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Базіліка Святога Антонія
45°24′05″ пн. ш. 11°52′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Падуанская дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскае мастацтва[d] і Адраджэнне
Заснавальнік Канвентуальныя францысканцы
Дата заснавання 1238
Сайт basilicadelsanto.org/ita…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Базіліка Святога Антонія (Basilica di Sant'Antonio) — галоўны цэнтр шанавання св. Антонія Падуанскага. Яе будаўніцтва пачалося праз 19 гадоў пасля смерці святога, у 1235 годзе, і працягвалася 66 гадоў. Пры гэтым у царкву была ўбудаваная т. зв. капэла цёмнай Мадонны, у якой быў пахаваны св. Антоній. Распісваў храм Альтык'ера.

Базіліка трохнефная, галоўны алтар знаходзіцца ў прэсбітэрыі цэнтральнага нефа. Бакавыя нефы у апсіды злучаюцца ў паўкола, у якім у форме прамянёў пабудавана 9 капэл (т. зв. вянок капэл). У цэнтральнай капэле дэамбулаторыя знаходзіцца капэла рэліквій у стылі барока (арх. Піліпа Пародзі) — багаты збор хрысціянскіх святынь і шэдэўраў італьянскага ювелірнага мастацтва.

У сваім цяперашнім стане базіліка вельмі эклектычная, злучае ў сабе спадчыну некалькіх будаўнічых этапаў, ад гатычнага інтэр'ера першапачатковага храма да барочнай капэлы рэліквій, пабудаванай адным з вучняў Берніні. На ўзор венецыянскага Сан-Марка сабор увенчаны пяццю шырокімі купаламі, запазычанымі італьянцамі з візантыйскай архітэктуры. У адной з капэл базілікі знаходзіцца грабніца Падуанскага кіраўніка Гатамелаты, а перад уваходам у царкву стаіць знакамітая конная статуя Гатамелаты  (італ.) працы Данатэла.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Camillo Semenzato — Le pitture del Santo di Padova — ed. Neri Pozza — Vicenza (1984)
  • Lucio Pertoldi — La cappella dell'arca di Sant'Antonio nella basilica di Padova. Marmi antichi, storia e restauro — Lalli editore (2011) — ISBN 88-95798-48-1
  • Paolo Possamai — Guida ai luoghi e ai tesori del Santo — De Luca (1995) — ISBN 88-8016-072-9
  • Guida d'Italia (serie Guide Rosse) — Veneto — pagg. 443—451 — Touring Club Italiano — ISBN 88-365-0441-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]